БЕЛ Ł РУС

У Серабранцы мужчына памёр проста на вуліцы

26.05.2025 / 11:27

Nashaniva.com

Раніцай 26 траўня ў чатах Ленінскага раёна сталіцы з'явілася фота цела мужчыны, які ляжыць на абочыне пад прасцінай. Пра тое, што здарылася, даведаліся «Мінск-Навіны».

Са слоў відавочцаў, на праспекце Ракасоўскага мужчыне раптам стала дрэнна: яго пачало трэсці, пасля чаго ён упаў на зямлю і страціў прытомнасць.

— Мінакі неадкладна звярнуліся ў экстранныя службы. Нягледзячы на ​​праведзеныя медыцынскімі работнікамі рэанімацыйныя мерапрыемствы, 46-гадовы мінчанін памёр, — распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Кацярына Гарлінская.

Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці назначана судова-медыцынская экспертыза. Паводле папярэдняй інфармацыі, у мужчыны былі сардэчна-сасудзістыя захворванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула