БЕЛ Ł РУС

У В'етнаме нецвярозы мужчына пашкодзіў трон апошняга імператара краіны

26.05.2025 / 20:33

Nashaniva.com

У В’етнаме мужчына пашкодзіў імператарскі трон у адным з палацаў апошняй імператарскай дынастыі краіны. З-за таго, што трон лічыцца нацыянальнай каштоўнасцю, парушальніка накіравалі на псіхіятрычную экспертызу, піша CNN.

Імператарскі трон да пашкоджання. Фота: Getty Image

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Хюэ, дзе знаходзяцца палацы дынастыі Нгуен, якая кіравала В’етнамам з 1802 да 1945 года, да зрынання манархіі. Гэтыя палацы ўваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, мужчына, які выглядаў моцна п’яным, нейкім чынам пралез у закрытую частку палаца Тхай Хоа — аднаго з галоўных гістарычных будынкаў. Ён крычаў нешта незразумелае і зламаў левы падлакотнік цырыманіяльнага трона. На апублікаваных фота бачная частка трона з галавой дракона, якая ляжыць на падлозе разам з іншымі фрагментамі.

З-за прыкмет псіхічнай нестабільнасці і дзіўных паводзін мужчыну адправілі на медыцынскую праверку. У комплексе гістарычных помнікаў цяпер узмацняюць меры бяспекі, каб абараніць нацыянальныя каштоўнасці.

Чытайце таксама:

У В'етнаме каралеву прыгажосці арыштавалі за падман з цукеркамі

Восем азіяцкіх соусаў, якія варта мець на кухні

ЗША ўводзяць пошліны да 3521% на сонечныя панэлі з Паўднёва-Усходняй Азіі

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Каментары да артыкула