БЕЛ Ł РУС

На заўтра перадаюць моцныя дажджы

26.05.2025 / 20:41

Nashaniva.com

Сіноптыкі папярэдзілі, што ў аўторак, 27 мая, па Беларусі пройдуць моцныя дажджы.

Паводле інфармацыі з партала pogoda.by, у гэты дзень чакаецца воблачнае надвор’е з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі — моцныя. Днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман.

Што да тэмпературы, то ўначы яна складзе ад +7°C на захадзе да +16°C на ўсходзе. Днём тэмпература будзе вагацца ад +13°C да +19°C, а ў некаторых заходніх і ўсходніх рэгіёнах — да +25°C.

Між тым сіноптык Дзмітрый Рабаў раней адзначаў, што на гэтым тыдні, з 26 мая па 1 чэрвеня, чакаецца даволі камфортнае і ўмерана цёплае надвор’е.

Чытайце таксама:

Учора пасля залевы паплыў Віцебск

У «Зялёнай гавані» здарыўся патоп пасля залевы

На наступным тыдні беларусаў чакае камфортнае надвор'е

Каментары да артыкула