Надвор'е

На наступным тыдні беларусаў чакае камфортнае надвор'е

У апошні тыдзень мая, з 26 мая па 1 чэрвеня, беларусы могуць разлічваць на камфортнае, умерана цёплае надвор’е. Пра гэта расказаў вядомы сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ.

Фота ілюстрацыйнае

Пасля незвычайна халоднага пачатку мая надвор’е пачне паляпшацца, хоць яно застанецца няўстойлівым. У першай палове тыдня чакаюцца дажджы, якія прынясуць вільготныя паветраныя масы з паўднёва-ўсходняй Еўропы. Вільготнасць паветра будзе дасягаць 90%.

У панядзелак днём будзе +10…+19°C, у аўторак — ад +14 да +19°C, ноччу таксама даволі цёпла — +9…+15°C, без замаразкаў.

У сераду стане яшчэ цяплей, дажджоў стане менш — яны будуць кароткачасовымі і лакальнымі. Уначы чакаецца +10…+15°C, удзень — +17…+21°C.

У чацвер і пятніцу магчымыя кароткачасовыя дажджы і туманы ўначы і раніцай. Вільготнасць да 90%. У чацвер удзень будзе +17…+20°C, у пятніцу — ад +10°C у Гродне да +18°C у Гомелі, ноччу — +10…+15°C.

У выхадныя — 31 мая і 1 чэрвеня — істотных змен не чакаецца: будуць невялікія і кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай — туманы. Ноччу тэмпература складзе +8…+13°C, удзень — да +18°C у суботу і да +20°C у нядзелю.

Такім чынам, тыдзень абяцае быць даволі камфортным, без экстрэмальных сюрпрызаў з боку надвор’я.

Каментары

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць