БЕЛ Ł РУС

Якія прадметы сталі самымі папулярнымі на ЦТ у панядзелак

27.05.2025 / 7:41

Nashaniva.com

У панядзелак у Беларусі прайшло цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) па прадметах па выбары. Здаваць яго маглі тыя, хто завяршыў навучанне ў школе ў папярэднія гады, а таксама выпускнікі каледжаў (не блытаць з цэнтралізаваным экзаменам).

На ЦТ зарэгістраваліся 9 188 абітурыентаў. Сёлета колькасць жадаючых здаваць ЦТ аказалася ў 1,2 раза большай, чым у 2024 годзе, паведамляе Мінадукацыі.

Праўда, у выніку з гэтага ліку 1 176 чалавек не з’явіліся пісаць тэсты (гэта 12,8%), а аднаго абітурыента выдалілі з выпрабавання за выкарыстанне мабільнага тэлефона.

Вось як выглядае тройка самых папулярных прадметаў:

ЦЭ па беларускай або рускай мове адзінаццацікласнікі напішуць у чацвер, 29 мая. У гэты ж дзень запланавана ЦТ па мовах для выпускнікоў каледжаў і мінулых гадоў.

Чытайце таксама:

На цэнтралізаваны экзамен не з'явіліся 146 чалавек

Каментары да артыкула