БЕЛ Ł РУС

Каханак Мельнікавай Аляксей Лабееў служыў у КДБ з 2019 года

27.05.2025 / 20:38

Nashaniva.com

Арганізацыя Bypol звярнула ўвагу на інфармацыю, якая змяшчаецца ў судовых матэрыялах па крымінальных справах, звязаных з нападам на прапагандыста Рыгора Азаронка і спробай знішчэння лесанарыхтоўчай тэхнікі ў 2021 годзе. Яна дае разуменне, з якога часу каханак-агент зніклай спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай Аляксей Лабееў, які па дакументах прыкрыцця праходзіць як Аляксей Гардзееў, працуе ў КДБ.

У лістападзе 2022 года «Гардзееў» не прыйшоў на судовае пасяджэнне таму, што нібыта знаходзіўся ў службовай камандзіроўцы. Яго паказанні зачытаў пракурор у судзе. З гэтых паказанняў стала вядома, што «Гардзееў» працуе аператыўнікам КДБ з 2019 года і быў укаранёны ў «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі».

Яго задачы ўключалі збор інфармацыі, якая можа пагражаць нацыянальнай бяспецы краіны, устанаўленне кантактаў з асобамі, што маюць намер здзяйсняць тэрарыстычныя акты, а таксама рыхтуюць антыканстытуцыйны захоп улады.

Чытайце таксама:

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Аднакурснік пра каханка Мельнікавай: Лабееў яшчэ ва ўніверсітэце часам выкарыстоўваў псеўданім «Гардзееў»

«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву

«Магчыма, пачытваў курсы пікапу». Знаёмы бойфрэнда Мельнікавай расказаў пра яго падчас вучобы ў БДУ

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Азараў: Каханак Мельнікавай браў удзел у правакацыі з Азаронкам і быў узнагароджаны

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Каментары да артыкула