Грамадства1111

«Магчыма, пачытваў курсы пікапу». Знаёмы бойфрэнда Мельнікавай расказаў пра яго падчас вучобы ў БДУ

Выданне «Люстэрка» знайшло чалавека, які перасякаўся з супрацоўнікам беларускай вайсковай выведкі і адначасова бойфрэндам зніклай спікеркі Каардынацыйнай рады Анжэлікай Мельнікавай Аляксеем Лабеевым падчас вучобы. Ён расказаў некаторыя падрабязнасці пра яго ў той час.

Аляксей Лабееў (другі злева) на сваім вяселлі. Фота: Polityka

Аляксей Лабееў вучыўся на вайсковым факультэце БДУ. Частка заняткаў яго студэнтаў праходзіла на факультэце філасофіі і сацыяльных навук, дзе ён атрымліваў прафесію вайсковага псіхолага.

«Наколькі я памятаю, дастаткова спартыўны таварыш, з ералашным выразам твару савецкага камунізму. Хлопец са Слоніма. Вучыўся досыць пасрэдна. Магчыма, пачытваў курсы пікапу. Наколькі памятаю, сваю жонку ён адбіў у хлопца, які таксама захапляўся пікапам. Прычым яшчэ на вайсковым факультэце БДУ, — расказвае крыніца «Люстэрка». — Аляксей быў добра фізічна развіты. Цягаў нейкае жалеза. Ва ўсякім выпадку калісьці».

Куды менавіта адправілі Лабеева служыць пасля размеркавання, гэты чалавек не ведае, але мяркуе, што ў СПА.

«Звычайны ўсмешлівы хлопец. Я калі чытаў гэты «баявік», здзіўляўся, што ён на падобнае здольны, на такія пераезды і гэтак далей. Напэўна, пікап па-беларуску ў дзеянні, — жартуе суразмоўца. — Дарэчы, як можна з гуманітарыя па спецыяльнасці, звязанай з псіхалогіяй у вайсковай сферы, трапіць у эксклюзіўныя падраздзяленні або КДБ, не ведаю».

Мужчына расказвае, што ў тыя часы на вайсковы факультэт БДУ нярэдка ішлі тыя, хто не змог трапіць у Вайсковую акадэмію. Такім хлопцам тэлефанавалі з Белдзяржуніверсітэта і клікалі да іх.

Ён кажа, што прахадны бал туды быў невысокі. Паводле яго ўспамінаў, курсанты лічылі, што туды трапляюць найменш кваліфікаваныя студэнты.

«З таго, што памятаю, на гэтай спецыяльнасці хапала слабых хлопцаў. Яны паступалі туды, каб не ісці ў войска, — дзеліцца назіраннямі суразмоўца. — І такіх людзей было па 20-30 чалавек на курсе. У іх, па-першае, была гуманітарная спецыяльнасць, гэта значыць гэта не камандная ВНУ. Па-другое, яна не патрабавала нейкіх мудрагелістых здольнасцяў і высокіх балаў. Дзіўна, што ў нашай краіне (я сам ведаю выпадкі) такія людзі трапляюць у апарат КДБ, САХРа, пракуратуры і гэтак далей».

Каментары11

  • Абу
    23.05.2025
    Агент 00-69
  • Даведка
    23.05.2025
    курсанты кгб учатся на разных факультетах в университетах страны, разве это не знают?
  • як там фелікс эдмундавіч казаў?
    23.05.2025
    у настаяшчэва чэкіста мусіць быць гарачае сэрца і чыстыя запасныя трусы ?

Цяпер чытаюць

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»10

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязню Максіму Знаку споўнілася 44 гады, два з паловай з іх ён у рэжыме інкамунікада2

Чаму ва ўсіх відаць шлейкі ад бюстгальтара?14

Беларускі акцёр, які граў ролі афіцэраў СС і НКВД, пайшоў на вайну з Украінай за Расію21

Трансгендарная дачка Ілана Маска жыве з трыма суседзямі і харчуецца таннай ежай з дастаўкі29

Ці сапраўды расіяне ўвайшлі ў Купянск?

Ізраіль чакае, што горад Газа пакіне мільён чалавек. ААН папярэджвае аб жудасных наступствах16

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі14

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў2

У дзіцячай тургрупы з Беларусі на адпачынку ў Італіі скралі пашпарты10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»10

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць