БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка даручыў падумаць пра закупку яблык з-за неўраджаю

28.05.2025 / 15:13

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці загадзя прадумаць закупку яблыкаў з-за неўраджайнага года. Пра гэта ён распавёў падчас сустрэчы са старшынём Брэсцкага аблвыканкама Пятром Пархомчыкам, паведамляе БелТА.

Беларусь адчувае дэфіцыт яблыкаў, асабліва ў міжсезонне. Паколькі беларускія яблыкі горш захоўваюцца, з красавіка па ліпень даводзіцца закупляць імпартныя. У той жа час урад яшчэ ў верасні мінулага года паставіў задачу: за два гады цалкам замясціць імпарт яблыкаў айчыннай прадукцыяй.

Але ў 2025 годзе гэтым планам не наканавана спраўдзіцца праз тое, што год, як прагназуецца, будзе неўраджайным. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду прадумаць закупку яблыкаў, каб «і пакласці на захоўванне, і закупіць, можа быць, у міжсезонне».

Пры гэтым дзяржава аказвае адчувальную падтрымку вытворцам плодаагародніннай прадукцыі. Напрыклад, сёлета ўрад павялічыў фінансаванне дзяржпраграмы «Аграрны бізнес» прыкладна на 1 млрд рублёў. Гэтыя грошы ідуць на субсідыі і бюджэтныя трансферты вытворцам садавіны. У прыватнасці, на будаўніцтва, рэканструкцыю і мадэрнізацыю пладасховішчаў.

Акрамя таго, дзяржпрадпрыемствы або прадпрыемствы з доляй дзяржавы ў капітале больш за 50% атрымліваюць субсідыі з рэспубліканскага бюджэту на пасадку і ўладкаванне садоў і ягадных плантацый. Грошы будуць прадастаўляцца з 2025 па 2040 год у памеры стаўкі рэфінансавання Нацбанка на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі Банка развіцця.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Трэба вырасціць столькі бульбы, каб хапіла і нам, і Расіі. Трэба дапамагчы братам-расіянам

Каментары да артыкула