БЕЛ Ł РУС

Міліцыя будзе патруляваць цэнтр Мінска на электраскутарах

28.05.2025 / 15:23

Nashaniva.com

Увесну і ўлетку міліцыя надае асаблівую ўвагу ахове грамадскага парадку ў цэнтральнай частцы Мінска, гарадскіх парках, скверах, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Скрыншот відэа «Міліцыя Мінска»

З гэтага года ў цэнтры горада супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі Ленінскага РУУС будуць несці службу на электраскутарах.

Зазначаецца, што гэта павінна павысіць іх мабільнасць нават ва ўмовах напружанага аўтамабільнага трафіку і шматлюднасці, а таксама дасць магчымасць яшчэ больш аператыўна аказваць дапамогу грамадзянам, якія ў ёй маюць патрэбу.

Маршрут руху нараду пабудаваны так, каб ахапіць галоўныя кропкі прыцягнення гараджан і гасцей сталіцы і забяспечыць для іх бяспечнае баўленне часу. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула