БЕЛ Ł РУС

Грошы для былога палітвязня Андрэя Чапюка сабралі менш чым за паўсутак

28.05.2025 / 16:0

Nashaniva.com

Пра завяршэнне збору на патрэбы Андрэя Чапюка «менш чым за 12 гадзін» паведаміў кіраўнік Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак.

Андрэй Чапюк

Андрэй Чапюк — праваабаронца і валанцёр з арганізацыі «Вясна», які быў палітычным зняволеным. Яму 29 гадоў, ён родам з Нясвіжа. Пасля школы пераехаў у Мінск, атрымаў спецыяльнасць слесара-рамонтніка і працаваў у лёгкай прамысловасці. Актыўна назіраў за палітычнымі працэсамі.

У жніўні 2020 года дапамагаў у валанцёрскім лагеры каля СІЗА на Акрэсціна. У кастрычніку таго ж года быў арыштаваны, а ў красавіку 2022-га асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі і штраф каля 16 тысяч рублёў. Пасля перагляду справы Вярхоўны суд скараціў тэрмін да 5 гадоў і 9 месяцаў.

Свой тэрмін Андрэй адбываў у калоніі «Воўчыя норы» пад Івацэвічамі і быў вызвалены ў красавіку 2025 года, адбыўшы яго цалкам. У канцы мая ён пакінуў Беларусь.

Чытайце таксама:

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка

Выехаў з Беларусі былы палітвязень Андрэй Чапюк

Палітвязень Андрэй Чапюк пасля допыту ўсё ж трапіў дадому

Палітзняволены Андрэй Чапюк скончыў адбываць свой тэрмін — яго вывелі з калоніі ў кайданках

Каментары да артыкула