БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская падтрымала пазіцыю Зяленскага аб немагчымасці правядзення перамоў у Мінску

28.05.2025 / 17:41

Nashaniva.com

Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская выказалася адносна прапановы правядзення расійска-ўкраінскіх мірных перамоў у Мінску, стаўшы ў гэтым пытанні адназначна на бок прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які катэгарычна адмаўляе такую магчымасць.

Святлана Ціханоўская і Уладзімір Зяленскі на саміце ў Албаніі 16 мая 2025 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мае рацыю, адкінуўшы прапанову Расіі аб правядзенні мірных перамоў у Беларусі. Лукашэнка не з'яўляецца нейтральным актарам — ён суагрэсар у пуцінскай вайне. Гэта не воля беларусаў. Мы падтрымліваем Украіну і змагаемся за свабодную, мірную і дэмакратычную Беларусь», — напісала Ціханоўская ў сацсетцы X.

Уладзімір Зяленскі раней выказаўся з гэтай нагоды так:

«Гэта несур’ёзна. Беларусь для нас на сёння з’яўляецца краінай, з якой паляцелі ракеты, і, адпаведна, яна з’яўляецца саюзнікам краіны, якая на нас напала. І войскі заходзілі з Беларусі. Гэта проста немагчыма ў дачыненні да Беларусі».

Чытайце таксама:

Зяленскі: Расія прапаноўвала правесці перамовы ў Беларусі

Пуцін выставіў Захаду пяць патрабаванняў для падпісання мірнай дамовы. Вось яны

Мерц чакае зацяжную вайну праз нежаданне Расіі весці перамовы

Каментары да артыкула