Свет77

Зяленскі: Расія прапаноўвала правесці перамовы ў Беларусі

Прэзідэнт Украіны назваў тры месцы, на якія згодны Кіеў.

Расійская дэлегацыя на чале з Уладзімірам Мядзінскім (другі злева) на перамовах у Стамбуле. Фота: Arif Hudaverdi Yaman/Anadolu via Getty Images

Украіна абмяркоўвае пытанне некалькіх пляцовак для магчымых перамоваў па спыненні вайны, найбольш рэалістычнымі з’яўляюцца Турцыя, Ватыкан і Швейцарыя, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, піша «Інтэрфакс-Украіна».

«Па-першае, я сапраўды ўдзячны і прэзідэнту Эрдагану, і Хакану Фідану — міністру замежных спраў Турцыі. У яго сустрэча з расіянамі. Потым у мяне будзе з ім сустрэча праз некалькі дзён. Турэцкі бок ведае, што мы абмяркоўваем пытанне некалькіх пляцовак. І што мы зрабілі падрыхтоўчую працу па Ватыкану і Швейцарыі», — сказаў Зяленскі падчас размовы з журналістамі 27 мая.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што сустрэчу ў Ватыкане падтрымліваюць усе, акрамя расійскага боку.

«Усе перадалі сігналы пра гатоўнасць да наступных сустрэч. І Швейцарыя. Вельмі хоча швейцарскі бок, мы не супраць. Зноў жа, усе мы падтрымліваем. Ад расіян сігналаў не чулі», — паведаміў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, Афрыка і Мальта таксама прапануюць свае пляцоўкі, аднак РФ на ўвесь гэты спектр перадала сігнал па Беларусі.

«Як вам сказаць, на што гэта падобна? Калі не хочуць, мне здаецца, людзі павінны сказаць: «Мы зараз не гатовыя. Альбо не хочам заканчваць вайну». Таму што гэта несур’ёзна. Беларусь для нас на сёння з’яўляецца краінай, з якой паляцелі ракеты, і, адпаведна, яна з’яўляецца саюзнікам краіны, якая на нас напала. І войскі заходзілі з Беларусі. Гэта проста немагчыма ў дачыненні да Беларусі», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

«Я думаю, што самыя рэалістычныя тры пляцоўкі: Турцыя, Ватыкан і Швейцарыя. Таму што яны абсалютна зразумелыя. Мы гатовыя да любога фармату. Я лічу, што лепш рухацца наперад, а не глядзець пастаянна назад», — рэзюмаваў Зяленскі.

Каментары7

  • Шмат ёсьць пляцовак
    28.05.2025
    Аднолькава прыемных для абодвух бакоў.
    Данецк, Бахмут, Севастопаль...
    А мо і Суджа.
    Навошта ім тая турцыя?
  • Берасць
    28.05.2025
    Лукашэнку давіце, беларусы памогуць.
  • Беларусь перад усім
    28.05.2025
    галаперыдол , і як ён асабліва цісне на луку? Мабыць санкцыі хаця б увёў супраць лукі?
    Цісне на Беларусь, а луку выгароджвае ўвесь час. Ні ў МКС на яго не звярнуўся, ні ніякіх атакаў ваенных аб'ектаў. Нават супраць распаўсюду дзеяння Спецтрыбуналу па агрэсіі на луку выступаў менавіта ўкраінскі дэпутат.

Цяпер чытаюць

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю44

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю44

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць