БЕЛ Ł РУС

У чэрвені ў Беларусь прыедзе патрыярх Кірыл

28.05.2025 / 18:19

Nashaniva.com

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у чэрвені наведаe Беларусь. Як паведамляе прэс-служба расійскай амбасады, 28 мая гэты візіт абмеркавалі пасол Расіі Барыс Грызлоў і патрыяршы экзарх Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.

Патрыярх Кірыл. Фота: Yegor Aleyev/TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP

Паводле інфармацыі расійскага дзяржаўнага агенцтва Sputnik, Кірыл прыедзе ў пачатку чэрвеня, каб узяць удзел у святкаванні 900-годдзя Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку.

Патрыярх Кірыл прыязджае ў Беларусь рэгулярна. Апошні раз ён быў тут у чэрвені 2022 года на святкаванні 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях і стварэння Полацкай епархіі.

Чытайце таксама:

Патрыярх Кірыл мае падатковы псеўданім Іван Захаравіч Прохараў

«Вы не з заходняй Украіны?» Кірыл высмеяў святара, які сказаў, што Царква павінна займацца верай, а не патрыятызмам

Былы сакратар патрыярха Маскоўскага: Кірыл лічыць сябе важнейшым за Пуціна

Каментары да артыкула