БЕЛ Ł РУС

У Егіпце знайшлі старажытныя грабніцы, якім больш за 3000 гадоў

28.05.2025 / 22:36

Nashaniva.com

Падчас археалагічных раскопак у егіпецкім Луксоры навукоўцы выявілі тры грабніцы, што належалі высокапастаўленым асобам часоў Новага царства — прыкладна паміж 1539 і 1077 гадамі да н. э. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на заяву Міністэрства турызму і старажытнасцяў Егіпта.

Фота: Міністэрства турызму і старажытнасцяў Егіпта

Пахаванні былі знойдзеныя ў некропалі Дра Абу эль-Нега. Міністр турызму і старажытнасцяў Егіпта Шэрыф Фатхі назваў гэтае адкрыццё значным.

З надпісаў унутры грабніц археолагі ўстанавілі імёны і тытулы тых, хто быў там пахаваны. Адна з грабніц належыць Амон-эм-Іпету — асобе, што, верагодна, была звязаная з культам бога Амона. Ён жыў у эпоху Рамесідаў (XIX—XX дынастыі) і, верагодна, служыў у храме.

У другой грабніцы пахаваны чалавек па імені Бака, які працаваў наглядчыкам збожжасховішча. Ягонае пахаванне мае складаную структуру: доўгі двор, другі двор, некалькі залаў і пахавальная шахта.

У трэцяй грабніцы знаходзіцца пахаванне Эса — наглядчыка храма Амона, мясцовага кіраўніка і пісара. Яна таксама мае двор, калодзеж і дзве залы, адна з якіх няпоўная.

У некаторых грабніцах частка малюнкаў захавалася — напрыклад, сцэны з людзьмі, што нясуць мэблю, і банкетам.

Навукоўцы плануюць працягваць працу па ачыстцы і даследаванні гэтых грабніц.

Чытайце таксама:

Вялікі Егіпецкі музей у Гізе адкрыўся пасля 20 гадоў будаўніцтва

На самай вяршыні піраміды Хеопса ў Егіпце заўважылі сабаку

Навукоўцы раскрылі адну з галоўных таямніц егіпецкіх пірамід

Каментары да артыкула