Усяго патроху

На самай вяршыні піраміды Хеопса ў Егіпце заўважылі сабаку

Парапланерыст Алекс Ланг, які аблятаў найбольшую паводле памераў (вышыня — 138 метраў) егіпецкую піраміду, заўважыў на яе вяршыні сабаку. Ён падзяліўся відэазапісам у сацыяльных сетках.

Па словах мужчыны, сабака бегаў па вяршыні піраміды і брахаў на птушак. Як жывёла магла апынуцца на такой вышыні, невядома.

Як сцвярджае парапланерыст, сабака зусім не баяўся вышыні і адчуваў сябе ўпэўнена.

Вышыня піраміды Хеопса складае 138 метраў, гэта прыблізна ўзровень 40-павярховага будынка. Незразумела, як доўга сабака знаходзіўся на такой вышыні, але пасля стала вядома, што з ім усё добра: ён паспяхова спусціўся на зямлю.

Пры гэтым чалавеку, які ўздумаў бы ўзлезці на вялікую піраміду, можа пагражаць штраф да 100 тысяч егіпецкіх фунтаў (да $2060).

Інцыдэнт выклікаў сумневы, што ўлады горада Гіза, побач з якім знаходзяцца некалькі пірамід, а таксама Вялікі Сфінкс, могуць нармальна забяспечыць захаванасць архітэктурнай і археалагічнай спадчыны.

Піраміда Хеопса, ці Вялікая піраміда Гізы — найбуйнейшая з егіпецкіх пірамід, помнік архітэктурнага мастацтва Старажытнага Егіпта. Гэта адзінае з сямі цудаў свету, якое захавалася да нашых дзён, і самае старажытнае з іх: яе ўзрост ацэньваецца прыкладна ў 4,5 тыс. гадоў.

З першапачатковай вышынёй амаль 147 м на працягу больш за трох тысячагоддзяў (да ўзвядзення сабора ў англійскім Лінкальне каля 1300 года) піраміда была самай высокай пабудовай на зямлі.

З 1979 года, як і многія іншыя піраміды комплексу «Мемфіс і яго некропалі — раён пірамід ад Гізы да Дахшура», з'яўляецца часткай Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме4

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы6

У якім горадзе Еўрасаюза на першым месцы беларускі бізнэс?7

Для беларусаў у роўмінгу ў Расіі хутка скасуюць «перыяд астуджэння»

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць