Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным
З пачатку 2025 года каля 175 тысяч расіян падпісалі кантракт з Міністэрствам абароны для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў на спецыяльнай нарадзе. Яшчэ 14 тысяч чалавек нібыта далучыліся да добраахвотніцкіх падраздзяленняў.
Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: AP
Гэтыя лічбы значна адрозніваюцца ад тых, што раней назваў Уладзімір Пуцін. Нядаўна ён казаў, што штомесяц падпісваюць кантракты 50—60 тысяч добраахвотнікаў. Калі дапусціць, што такі набор ішоў з пачатку года, то на фронце павінна быць ужо 250—300 тысяч чалавек.
Гэта ўжо не першы раз, калі лічбы, названыя Пуціным і Мядзведзевым, не супадаюць, нагадвае The Moscow Times. Напрыклад, Пуцін казаў, што ў 2023 годзе кантракт падпісалі больш за 300 тысяч чалавек, а Мядзведзеў — пра 420 тысяч плюс яшчэ 80 тысяч добраахвотнікаў. Толькі ў 2024 годзе іх ацэнкі былі блізкія: каля 430—450 тысяч.
Чытайце таксама:
Пуцін заявіў пра амаль двухразовы рост колькасці ахвотных адправіцца на вайну ва Украіну
Спецпрадстаўнік Трампа адказаў Мядзведзеву: Заява не адпавядае статусу сусветнай дзяржавы