Вайна1010

Пуцін заявіў пра амаль двухразовы рост колькасці ахвотных адправіцца на вайну ва Украіну

Уладзімір Пуцін на сустрэчы з членамі арганізацыі «Дзелавая Расія» заявіў, што штомесяц ваяваць ва Украіну адпраўляюцца 50-60 тысяч расіян. Раней штомесячны набор расійскага войска складаў больш за 30 тысяч чалавек, вынікала з заявы Пуціна ў снежні, адзначае «Агентство».

Уладзімір Пуцін. Фота: AP

«Я хачу звярнуць увагу вось на што: калі кіеўскія ўлады займаюцца прымусовай мабілізацыяй, людзей як сабак вылоўліваюць на вуліцы, то ў нас-то хлопцы ідуць добраахвотна, самі ідуць. Там ну 30 тысяч яны цяпер вылоўліваюць. А ў нас па 50-60 тысяч у месяц самі прыходзяць. З вашых працоўных калектываў у тым ліку», — сказаў Пуцін.

Названыя ім лічбы істотна перавышаюць ацэнкі набору навабранцаў, якія расійскія ўлады давалі раней. У снежні 2024 года Пуцін казаў, што штодня кантракты прыходзяць заключаць больш за тысячу чалавек. Такім чынам, паводле яго слоў, кантракты заключалі больш за 30 тысяч чалавек у месяц.

Намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у студзені гэтага года сцвярджаў, што за 2024 год кантракты з Міністэрствам абароны заключылі 450 тысяч чалавек, яшчэ 40 тысяч паехалі на фронт добраахвотнікамі. З гэтых даных вынікае, што кожны месяц заключалі кантракты каля 41 тысячы навабранцаў. Пры гэтым, як і Пуцін, Мядзведзеў дадаў, што штодня кантракты заключалі больш за тысячу чалавек.

Пры гэтым, паводле звестак Мінабароны Вялікабрытаніі, у красавіку 2025 года расійская армія страціла ва Украіне звыш 36 тысяч вайскоўцаў параненымі і забітымі (у сярэднім 1209 чалавек у дзень). У пачатку года, па ацэнцы брытанскага вайсковага ведамства, гэты паказчык быў яшчэ вышэйшы — у студзені Расія страціла больш за 48 тысяч параненымі і забітымі (1556 чалавек у дзень).

Расійскае Мінабароны звесткі пра свае страты ва Украіне не раскрывае.

Каментары10

  • Лёлік з-пад Лімасола
    13.05.2025
    дык а дзе тыя, хто раней пайшоў? дзе яны?
  • тобок
    13.05.2025
    за 3 гады набрана каля 1.2 млн чалавек.
    І дзе яны?
  • .
    13.05.2025
    Это правда. В желающих заработать проблем нет. Только низкие цены на нефть и газ способны изменить ситуацию

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода22

Беларуска з сынам у Францыі засталася без дазволу на жыхарства. Яна просіць падтрымкі, каб не апынуцца на вуліцы4

Лаўроў абверг чуткі пра атручванне Башара Асада

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе

Надзея Лазарэвіч больш не намесніца мэра Мінска6

Дзяніс Дук прызначаны рэктарам Акадэміі кіравання4

Намеснікам мэра Мінска стане Камендант — Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне прадстаўнікоў вертыкалі3

ХАМАС перадаў усіх закладнікаў5

Два расійскія дроны ўпалі ў Брагінскім раёне, адзін выбухнуў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША6

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць