БЕЛ Ł РУС

Лонданскі «Чэлсі» выйграў Лігу канферэнцый

29.05.2025 / 7:21

Nashaniva.com

Лонданскі «Чэлсі» выйграў Лігу канферэнцый — трэці па значнасці еўрапейскі футбольны турнір.

Фота: інстаграм ФК «Чэлсі»

У фінальным паядынку, што прайшоў учора ў польскім Уроцлаве, «Чэлсі» перамог іспанскі «Бетыс» з лікам 4:1. 

Іспанцы першымі забілі ў матчы: у першым тайме вызначыўся Абдэ Эзалзулі.

«Чэлсі» чатыры разы забіў у другім тайме: Энца Фернандэс, Нікалас Джэксан, Джэйдан Санча, Мойзэс Кайсэда.

«Чэлсі» мае ўсе галоўныя еўрапейскія трафеяў, якія разыгрываліся ў розны час. Клуб двойчы выйграваў Лігу чэмпіёнаў (2012, 2021), Лігу Еўропы (2013, 2019), Кубак уладальнікаў кубкаў, які праводзіўся да 1999 года (1971, 1998), а таксама Суперкубак УЕФА (1998, 2021).

У мінулую сераду, 21 мая, Лігу Еўропы выйграў англійскі «Тотэнхем», што перамог у фінале «Манчэстэр Юнайтэд».

У гэту суботу ў фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць ПСЖ і «Інтэр».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула