БЕЛ Ł РУС

Беларус прыехаў з Польшчы абнавіць пашпарт, а стаў фігурантам крымінальнай справы з забаронай на выезд. І пытанне не ў палітыцы

29.05.2025 / 14:24

Nashaniva.com

На мяжы ў аўтобусе, які ехаў з Польшчы ў Беларусь, нібыта былі знойдзены наркотыкі.

Беларус, які мае пастаяннае месца жыхарства ў Польшчы, вырашыў наведаць радзіму, каб абнавіць свой пашпарт. Пасля пакупкі білета і пасадкі ў міжнародны аўтобус ён стаў фігурантам крымінальнай справы. На мяжы ў аўтобусе, які ехаў з Польшчы ў Беларусь, нібыта былі знойдзены наркотыкі, піша express.live. 

Папярэдняя інфармацыя сведчыць, што супрацоўнікі пагранічнага камітэта і міліцыі перапісалі даныя ўсіх пасажыраў. Кожны з іх цяпер праходзіць як сведка і адначасова падазраваны па крымінальнай справе.

Мужчына, з якім паразмаўлялі журналісты, да гэтага часу знаходзіцца ў Беларусі і не можа вярнуцца ў Польшчу.

— Не ведаю, ці сапраўды былі ў аўтобусе наркотыкі. Але мяркуючы па тым, што адбываецца, допыты і «папераджальныя меры» мне амаль гарантаваны, — паведаміў ён.

Па яго словах, прычынай паездкі стала заканчэнне тэрміну дзеяння беларускага пашпарта, які неабходны для выканання шэрагу бюракратычных працэдур у Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула