БЕЛ Ł РУС

«400 зорак у п***у». Махляры надурылі школьнікаў, прадаючы ім няправільныя адказы да ЦТ і ЦЭ

29.05.2025 / 23:4

Nashaniva.com

29 мая 2025 года ў Беларусі праходзілі выпускныя экзамены: цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) і цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) па рускай і беларускай мовах. У гэты ж дзень у тэлеграме з’явіўся ананімны канал, дзе прапаноўвалі купіць нібыта «злітыя» адказы на тэсты з РІКЗ (Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў), расказвае «Люстэрка».

Фота ілюстрацыйнае

Канал пад назвай «11 КЛАСС РБ ОТВЕТЫ ЦЭ ЦТ» пачаў сваю дзейнасць яшчэ ў красавіку і спачатку публікаваў матэрыялы для падрыхтоўкі. Але з 26 мая ён пачаў выкладаць «адказы» на тэсты па матэматыцы і англійскай мове, сцвярджаючы, што атрымаў іх непасрэдна з РІКЗ. Каб выглядаць пераканаўча, аўтар выклаў нібыта водгукі тых, хто скарыстаўся з ягонай дапамогі і змог паспяхова здаць экзамены.

29 мая ён пачаў прадаваць «адказы» за тэлеграм-зоркі (унутраная валюта месенджара): 299 — за заданні па рускай мове, 399 — за адказы па рускай, і 449 — за адказы па беларускай. У пераліку на грошы гэта каля 25—45 беларускіх рублёў (8—14 долараў ЗША).

Скрыншоты пастоў у тэлеграм-канале, які прапануе купіць адказы на тэсты па рускай і беларускай мовах

Адна з пакупніц расказала журналістам, што набыла адказы з цікавасці. Па матэматыцы яны супадалі (але былі ў адкрытым доступе ўжо пасля іспыту), а вось па рускай мове — былі несапраўдныя.

У чатах абітурыенты таксама заўважылі, што многія адказы не адпавядалі рэальным заданням. Напрыклад, дзе трэба было напісаць лічбу — у «адказах» было слова «цымбалы».

Школьнікі былі абураныя, пісалі ў чатах, што іх падманулі, і выкарыстоўвалі рэзкія выразы, кшталту: «400 зорак у п***у».

Наперадзе яшчэ экзамены 2 і 5 чэрвеня, і ёсць верагоднасць, што махляры працягнуць спрабаваць зарабіць на школьніках, прадаючы фальшывыя адказы.

Чытайце таксама:

Прайшоў цэнтралізаваны экзамен па беларускай і рускай мовах

Як паступіць у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у 2025 годзе? Расказваем

Настаўніца з Кобрына расчуліла тыкток відэа з лістамі ад бацькоў

Як у медуніверсітэтах вырасла колькасць мэтавікоў за апошнія гады — змены істотныя

Як працуе Беларуская акадэмія: еўрапейская адукацыя на роднай мове

Каментары да артыкула