Грамадства

Як у медуніверсітэтах вырасла колькасць мэтавікоў за апошнія гады — змены істотныя

Фонд медыцынскай салідарнасці правёў аналіз уступных кампаній у медыцынскія ўніверсітэты Беларусі за 2014—2024 гады.

Студэнты Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Ілюстрацыйнае фота: bsmu.by

За апошняе дзесяцігоддзе колькасць залічаных на першы курс мела тэндэнцыю да росту. У 2024 годзе гэта лічба дасягнула максімуму — 3193 чалавекі, а мінімум быў у 2017 годзе — 2420 першакурснікаў.

Павелічэнне набору адпавядае мэтам ААН у галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года. Напрыклад, у ЗША з 2014 па 2024 год колькасць студэнтаў, залічаных на спецыяльнасць Doctor of Medicine, вырасла на 13%.

Пры гэтым у ЗША на аднаго першакурсніка прыпадае каля 38,8 доктара, у Беларусі — усяго 17,6. У Францыі, напрыклад, гэты паказчык складае 23 (звесткі за 2020 год).

У Беларусі існуюць тры формы навучання ў медыцынскіх ВНУ: платнае — за ўласныя сродкі; бюджэтнае (не мэтавае) — за кошт дзяржаўнага бюджэту, але без мэтавага дагавору; мэтавае — за кошт бюджэту, але з абавязковым дагаворам з будучым працадаўцам, які заключаецца яшчэ да паступлення.

Мэтавае навучанне павінна ўтрымліваць маладых спецыялістаў на працоўных месцах і змяншаць адток кадраў за мяжу. Разарваць такі дагавор амаль немагчыма — за адмову давядзецца вярнуць да 60 000 рублёў, што больш за поўны кошт навучання.

Для паступлення на мэтавую форму дзейнічаюць асобныя правілы: дастаткова прайсці конкурс атэстатаў і здаць адзін унутраны вусны экзамен ва ўніверсітэце. Білет змяшчае два пытанні, спіс якіх загадзя публікуецца на сайце Міністэрства адукацыі. У 2024 годзе дадалося новае патрабаванне — сярэдні бал атэстата павінен быць не ніжэйшы за 7.

Згодна з даследаваннем, прахадныя балы на мэтавую форму паніжаюцца, у той час як на звычайныя бюджэтныя і платныя месцы — растуць, а колькасць гэтых месцаў змяншаецца. У асобных загадах Міністэрства аховы здароўя прахадныя балы і месцы размеркаваны асобна для мужчын і жанчын.

Указ ад 27 студзеня 2022 года «Аб правілах прыёму асоб для атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі» ўвёў новае правіла: да 80% ад кантрольных лічбаў прыёму на спецыяльнасці профілю «Ахова здароўя» павінна быць выдзелена на мэтавыя месцы.

У выніку: калі ў 2015 годзе мэтавых месцаў было 26%, то ў 2024 годзе — 56%. Колькасць платнікаў адпаведна знізілася з 34% да 22%, не мэтавых бюджэтнікаў — з 43% да 21%. Колькасць платных месцаў расла ва ўсіх ВНУ і факультэтах да 2023 года, пасля чаго адбылося рэзкае скарачэнне.

Розніца ў конкурсе паміж мэтавымі і не мэтавымі месцамі можа складаць некалькі разоў. Напрыклад, у 2023 годзе на стаматалагічны факультэт нямэтавы конкурс склаў 12,67 чалавека на месца, а для мэтавага набору па Гомельскай вобласці — толькі 2,13 чалавека на месца.

Нягледзячы на больш высокія шанцы паступіць, не ўсе мэтавыя месцы запаўняюцца. У 2024 годзе ў Віцебскім медуніверсітэце на педыятрычным і фармацэўтычным факультэтах зафіксаваны недабор: пададзена менш заяў, чым выдзелена месцаў. У выніку 16 месцаў на педыятрыі і 10 месцаў на фармацыі былі перанесены ў катэгорыю нямэтавых бюджэтных. Фонд медсалідарнасці адзначае, што такі выпадак зафіксаваны ўпершыню.

Бюджэтнікі-немэтавікі абавязаны адпрацаваць 2 гады там, куды іх размяркуюць. Адрозненне ў тым, што месца працы вызначаецца пасля заканчэння навучання, а не перад, як у мэтавікоў. Платнікі маюць свабодны дыплом, але на практыцы выпускнікоў часта ўгаворваюць пайсці на размеркаванне.

Летась у краіне чатыры медыцынскія ўніверсітэты рыхтавалі дактароў па сямі спецыяльнасцях. Асобна вылучаюцца факультэт для замежных студэнтаў, спецыяльнасць «сястрынская справа» і вайскова-медыцынскі інстытут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны разбамбілі НПЗ у Самары і Краснадарскім краі. А расійская ракета ўшчэнт разнесла пяціпавярховік у Кіеве6

Украінец прывёз з расійскага палона ката. Кот адсядзеў са сваімі гаспадарамі чатыры з паловай гады

З раскошным катафалкам і жалобнай працэсіяй. Каго з беларусаў хавалі ў Вільні з найбольшай помпай?36

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго8

Беларуска знайшла ў марожаным «Каштан» нечаканы прадмет2

Афрыканскі Лукашэнка прысудзіў свайму сыну шэсць гадоў турмы4

У Казахстане раптам адмянілі канцэрт Макса Каржа. Гэта ўжо другі раз12

Трамп заклікаў прыцягнуць да адказнасці Джорджа Сораса11

Імпарт казахскай фанеры ў Польшчы ўпаў на 95%. Насамрэч яна была беларускай і расійскай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць