БЕЛ Ł РУС

Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай

30.05.2025 / 9:26

Nashaniva.com

Аснову абвінавачання супраць Багінскай складаюць адміністрацыйныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год.

30 мая ў 10:30 у судзе Савецкага раёна Мінска будзе разглядацца крымінальная справа супраць Ніны Багінскай па артыкуле 342-2 (неаднаразовае парушэнне закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў).

Аснову абвінавачання супраць Багінскай складаюць адміністрацыйныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год.

78-гадовую Ніну Багінскую затрымлівалі дзясяткі разоў. З-за шматлікіх штрафаў у жанчыны адабралі лецішча і зямельны надзел, а пенсію яна гадамі атрымлівае не ў поўным аб'ёме.

Ніна Багінская мае шэраг цяжкіх захворванняў і мае патрэбу ў своечасовым медычным лекаванні. У турэмных умовах яе жыццю можа пагражаць сурʼёзная небяспека.

Жанчыне пагражае да трох гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула