На расійскай мяжы завярнулі груз беларускіх малака і масла
На мяжы паміж Расіяй і Беларуссю, у Пскоўскай вобласці, расійскія інспектары спынілі незаконны ўвоз трох партый малочнай прадукцыі з Беларусі — усяго 3,9 тоны масла і стэрылізаванага малака.
Падчас праверкі высветлілася, што на тавар не было ветэрынарных дакументаў, якія пацвярджаюць яго бяспеку і паходжанне. Адна з машын, што перавозіла прадукты, не мела халадзільнага абсталявання, што з'яўляецца парушэннем санітарных правілаў.
Увоз такой прадукцыі праз тэрыторыю ЕАЭС забаронены, таму быў складзены акт аб вяртанні груза, і тавар адправілі назад у Беларусь.
Чытайце таксама:
Лукашэнка прызнаўся, што цяпер надта цяжка збыць беларускае масла
Як адрозніваюцца цэны на прадукты ў Мінску і Маскве
У Расіі жанчына скрала 29 пачкаў масла з крамы — ёй прапанавалі адправіцца на вайну