БЕЛ Ł РУС

Перастаў адкрывацца сайт «Вячэрняга Бабруйска»

30.05.2025 / 17:5

Nashaniva.com

У Беларусі перастаў адкрывацца сайт выдання «Вечерний Бобруйск», у рэдакцыю якога нядаўна прыходзілі сілавікі. Пры спробе зайсці на старонку з'яўляецца «заглушка» з тэкстам, што сайт заблакаваны па рашэнні Міністэрства інфармацыі.

28 мая стала вядома пра тое, што сілавікі правялі ператрусы ў рэдакцыях рэгіянальных выданняў «Вечерний Бобруйск», «Вольнае Глыбокае» і «Бобруйск Инфо».

Падставай для гэтага сталі афіцыйныя рэкламныя дамовы з пасольствам Германіі ў Беларусі (некаторыя былі заключаныя яшчэ ў 2016 годзе).

Чытайце таксама:

Сілавікі прыйшлі ў «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо» і «Вольнае Глыбокае»

Галоўная зброя — відэаплатформы і сацсеткі. Стала вядома, як лукашэнкаўская прапаганда спрабуе ўплываць на вынікі польскіх выбараў

Беларускія і расійскія ютуб-каналы цэнтралізавана баняць няўгодных каментатараў

Раскамнагляд звяртаўся на Amazon з патрабаваннем выдаліць люстэрка беларускага выдання

Каментары да артыкула