Грамадства88

Беларускія і расійскія ютуб-каналы цэнтралізавана баняць няўгодных каментатараў

Галоўны рэдактар Reform.news Фёдар Паўлючэнка, заблакаваны на YouTube-канале Белтэлерадыёкампаніі, выявіў, што трапіў у бан і на дзясятках іншых каналаў — не толькі беларускіх дзяржаўных, але і расійскіх, уключаючы «Комсомольскую правду» і праваслаўны тэлеканал «Союз». Гэта сведчыць пра непублічную, але цесную тэхнічную каардынацыю паміж прапагандыстамі з Беларусі і Расіі. Вось што расказаў Фёдар Паўлючэнка на Reform.news.

«Некалькі месяцаў таму па працы глядзеў прамую трансляцыю на ютуб-канале Белтэлерадыёкампаніі і, як гэта бывае, не вытрымаў, адзначыўся ў чаце — напісаў нешта ў стылі «Саша, што ты нясеш?!». Тут жа быў забанены. Ну, бывае, не вялікая страта, — піша Паўлючэнка. —

Цікавае пачалося потым. Аказалася, бан у дачыненні да майго акаўнта (з іншага акаўнта ўсё даступна) спрацаваў на дзясятках каналаў з розных краін. Цяпер ужо не ўспомню ўсё, але былі вельмі нечаканыя. Сёння праверыў яшчэ раз, і вось што ўдалося сабраць.

Мяне заблакавалі беларускія каналы АНТ, NEWS.by, СТБ, ВаенТБ, СБТВ, БелТА, «Беларусь 24», ТРК «Брэст», Першы нацыянальны канал беларускага радыё і некаторыя іншыя каналы, звязаныя з афіцыйнай дзяржаўнай беларускай прапагандай.

Тут усё больш-менш зразумела. Беларуская дзяржаўная прапаганда сінхранізаваная і кіруецца з аднаго цэнтра. Хаця і даволі дзіўна, што такія дробныя тэхнічныя рэчы, як бан карыстальнікаў, цэнтралізаваны.

Але аказалася, да той жа адзінай базы забаненных карыстальнікаў падключаны і буйныя расійскія праекты. Доступ для мяне, напрыклад, зачынілі на ютуб-канале расійскай газеты «Камсамольская праўда» з 2,24 млн падпісчыкаў.

Здзівіў праваслаўны тэлеканал «Саюз». Ён заснаваны Екацярынбургскай епархіяй Рускай Праваслаўнай Царквы 31 студзеня 2005 года. На яго ютуб-канале я таксама быў забанены».

Як яны гэта робяць?

Усё дастаткова проста, тлумачыць Паўлючэнка.

«У наладах ютуб-канала ў раздзеле «Схаваныя карыстальнікі» можна скапіяваць спіс забаненных і перанесці на іншы канал. Я не знайшоў, як аўтаматызаваць гэты працэс. То-бок яны гэтым спісам абменьваюцца ўручную і працуюць цэнтралізавана».

Каментары8

  • Васька Досыць
    21.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • .
    21.05.2025
    Тэхнічна тую ж ідэю - агульны бан-спіс - выкарыстоўваў у тэлеграме бот Saver ад каманды Матолькі. Аднак 4.5 гады раней.
    Дзяржава больш інертная, асвойвае новыя тэхналогіі пазней. Аднак калі асвоіла, выкарыстоўвае сістэмна.
  • Anatol Starkou
    21.05.2025
    За то бчб ЮТуб каналы Сьвятыя, або ў перкладзе на бчб мову ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ - ну там дзе водзіцца бчб свабода слова.

Цяпер чытаюць

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь82

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне знайшлі незвычайныя 500 еўра, на іх палююць калекцыянеры1

МУС агучыла лічбы, колькі ў Беларусь прыязджае працоўных мігрантаў4

Візавага спецыяліста з Мінска пасадзілі за каментары ў тэлеграме і ўдзел у пратэстах

Украіна настойвае на асабістай сустрэчы Зяленскага і Трампа3

Апублікаваная канцэпцыя аднаўлення млына і капліцы ў Лошыцкім парку

Трамп заявіў, што ёсць добры шанец скончыць вайну, але гэтаму «не спрыяе» карупцыйны скандал ва Украіне10

Колькі каштуе пачаць працаваць дальнабойшчыкам у Еўропе. Спойлер: не танна6

Не вырашылі важных пытанняў: падрабязнасці перамоваў ЗША і Украіны ў Маямі4

Віленскі аэрапорт не працаваў увесь вечар і ўсю ноч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь82

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць