БЕЛ Ł РУС

Галоўнакамандуючы УСУ: Расія пайшла ў наступ на Запарожскім напрамку

31.05.2025 / 14:27

Nashaniva.com

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што сілы абароны працягваюць стрымліваць наступальныя дзеянні расійскіх войскаў на розных напрамках фронту.

Фота: Генштаб Украіны

Асноўныя намаганні праціўнік засяродзіў на Пакроўскім, Тарэцкім, Ліманскім, Навапаўлаўскім напрамках, а таксама ў памежных з Расійскай Федэрацыяй раёнах Сумскай вобласці. Значна актывізаваўся на Запарожскім напрамку, дзе праводзіць актыўныя наступальныя дзеянні, паведамляе УНІАН.

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі адзначыў, што ў глыбокім тыле праціўніка з дапамогай сістэм DeepStrike ў маі было нанесена 58 удараў па ваенных аб'ектах на тэрыторыі Расіі, у тым ліку па прадпрыемствах ваенна-прамысловага комплексу, якія займаюцца вытворчасцю выбуховых рэчываў і ўдарных беспілотных лятальных апаратаў.

Таксама ён дадаў, што аперацыя на Курскім напрамку працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула