БЕЛ Ł РУС

Саліст расійскай групы «Руки вверх» адкрые ў Мінску свой бар

1.06.2025 / 20:38

Nashaniva.com

Сяргей Жукаў абяцае, што працаваць бар пачне восенню.

Сяргей Жукаў. Фота: rvbar_minsk / Instagram

Называцца танцавальная ўстанова будзе «Руки вверх! Бар». З'явіцца яна ў верасні на першым паверсе бізнес-цэнтра на праспекце Незалежнасці каля цырка.

Сеткай «Руки вверх! Бар» музыка Сяргей Жукаў займаецца з 2012 года, сумесна з рэстаратам Паўлам Часнаковым. Першая кропка адкрылася ў Пецярбургу, цяпер іх каля 30. У Мінску гэта будзе першы бар франшызы.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от РУКИ ВВЕРХ! БАР | МИНСК (@rvbar_minsk)

Чытайце таксама:

Ганна Бонд крытыкуе, дэпутатка Мірончык-Іванова спявае пра «крошку»: у Мінску з аншлагам прайшоў канцэрт «Руки вверх»

Каментары да артыкула