Музыка3939

Ганна Бонд крытыкуе, дэпутатка Мірончык-Іванова спявае пра «крошку»: у Мінску з аншлагам прайшоў канцэрт «Руки вверх»

Учора на «Мінска-арэне» адбыўся першы з чатырох запланаваных канцэртаў расійскага гурта «Руки вверх». Гэта рэкорд: упершыню нехта з артыстаў змог прадаць амаль 60 тысяч квіткоў. Паглядзелі, якімі ўражаннямі дзеляцца беларусы ў сацсетках.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Нехта нават пайшоў на канцэрт з калегамі і паказваў у тыктоку, як малюе плакат «Сёрежа, мы — твои крошки» разам.

 

@ksushenka_sergeevna #рукивверх #минск @Сергей Жуков ♬ оригинальный звук - ksushenka_sergeevna

А хтосьці прызнаваўся ў сацсетках, што 20 гадоў марыў трапіць на канцэрт «Руки вверх».

 

@litvin4ikkk Детские мечты должны сбываться #сергейжуков #руккивверх #минск #минскарена #сергейжуковминск ♬ оригинальный звук - Litvin4ikk

Тыя, хто хацеў быць зусім блізка да сцэны, прыехалі ў «Мінск-Арэну» вельмі загадзя. Адна з жанчын, якая набыла квіток у фанзону, выклала відэа, як бяжыць, каб заняць добрае месца. Жартуючы, яна назвала гэта «Галоднымі гульнямі». У каментарыях растлумачыла, што ў залі апынулася ажно за паўтары гадзіны да пачатку канцэрта.

 

@roz.marynka #рукивверх #минск #арена #пинск #розмаринка #pinsk #беларусь #блогербеларусь #блогербеларусь ♬ оригинальный звук - roz.marynka

Блогерка Ганна Бонд, хоць і танчыла актыўна, але ж раскрытыкавала канцэрт:

— Чалавек проста павесіў экран, ніякіх дэкарацый, балет з Беларусі (8 чалавек максімум) — і ўсё. Бачна, што выходзіць спявае пад фанаграму, энергіі мінімальна, праўда. Грае на настальгіі: «Вы — маё дзяцінства, юнацтва…». Калі ты граеш на настальгіі народа, зрабі квіткі па 10 даляраў, а не па 50-100 і вышэй (насамрэч, квіткі каштавалі ад 65 да 297 рублёў — НН). Акей? Акей. Тады будзе сумленна.

Не зразумела Ганна тое, што DJ Груву далі ажно 30 хвілін пасярод канцэрту — бо навошта ён, калі людзі прыйшлі на «Руки вверх». Але ў выніку блогерка прызналася, што дыджэй спадабаўся ёй больш за сам гурт.

Раскрытыкавала Ганна і доўгія паўзы падчас канцэрту, калі Сяргей Жукаў казаў пафасныя прамовы — блогерка параўнала гэта з выступамі тамады на вяселлі.

— Рыхтуйцеся, у вас наперадзе яшчэ тры канцэрты, але я лічу, што гэта нейкае на***лава. Мяне запрасілі, я квіткі не купляла, але ўсё роўна.

У інстаграме блогеркі меркаванні каментатараў падзяліліся: нехта прызнаўся, што цалкам згодны, а нехта наадварот палічыў, што Ганна прыдзіраецца і ўсё было цудоўна.

 

А вось спявак Іван Зданюк, які нядаўна дамовіўся, каб яго песня грала ў прыбіральні аднаго са сталічных кафэ, застаўся цалкам задаволены. Наўрад ці для 26-гадовага артыста «Руки вверх» асацыіруюцца з дзяцінствам, але ж песню «18 мне уже» ён назваў хітом усіх часоў.

Стаяў Іван недзе ля пульта гукарэжысёра — відавочна, Зданюк таксама не плаціў за квіток. Ён апублікаваў у сторыс відэа, як шматтысячная зала «Мінск-арэны» падпявае Жукаву: «Толькі паслухайце: 15 тысяч чалавек спявалі так увесь канцэрт». Саліста «Руки вверх» беларус называе легендарным і пахваліўся, што змог з ім сфатаграфавацца.

Яна Бараноўская — мадэль і сяброўка адной з фаварытак Лукашэнкі Уладлены Зайцавай — шчаслівая танчыла пад «Чужие губы тебя ласкают».

Лёгкаатлетка і дэпутатка Настасся Мірончык-Іванова таксама пахвалілася падпісчыкам у інстаграме, што вечар пятніцы праводзіць на канцэрце «Руки вверх». У леапардавым пінжаку яна з замілаваннем падпявала песні «Крошка мая» і выглядала цалкам задаволенай жыццём.

У аўтобусах, якія развозілі наведвальнікаў канцэрта, атмасфера была вясёлая: нягледзячы на тое, што стаяць прыходзілася літаральна адзін на адным, людзі спявалі хорам.

@arina.ab26 Вот так мы возвращались после концерта #рукивверх #рукивверх #рукивверхвминске2025 #рукивверх2025 #минск #минскарена @Руки Вверх! ♬ оригинальный звук - arina.ab26

Гурт «Руки вверх» стаў першым, які мае сабраць «Мінск-арэну» чатыры разы запар. Мінулы рэкорд належаў Anna Asti, якая змагла зрабіць гэта тройчы.

Нагадаем: з самага пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне Сяргей Жукаў, саліст гурта «Руки вверх», абраў пазіцыю «я па-за палітыкай».

У сакавіку 2022 года артыст апублікаваў у сваім інстаграме пост пра вайну з пасылам «не ўсё так адназначна»: «Я, як і ўсе вы, гляджу за тым, што адбываецца. І бачу і ведаю тое самае, што і вы. Я не палітык, не журналіст, не палітолаг. Я — музыка. Так, у мяне вялікая аўдыторыя, але гэта тым больш азначае вялікую адказнасць. За кожнае маё слова. Цяпер столькі валіцца інфармацыі, з усіх бакоў, што проста браць і распаўсюджваць яе, не маючы магчымасці праверыць, — я так не буду рабіць… Адчуванне, што ўсе адно аднаго ненавідзяць. Хэйт, абразы, нянавісць. Так нельга! Ну мы ж усё ў першую чаргу людзі! Спыніцеся, ну праўда!».

Больш за ўсё тады Сяргею было шкада расійскіх паралімпійцаў, якіх адхілілі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах.

Аднак усяго праз некалькі тыдняў грамадзянская пазіцыя Сяргея Жукава стала відавочнай. Ён выступіў у Лужніках на канцэрце ў гонар акупацыі Крыма.

Потым Сяргей Жукаў трапіў у скандал праз тое, што ў яго бар «Руки вверх» у Краснадары не пусцілі чалавека ў камуфляжы, які называў сябе ўдзельнікам вайны. Артыст публічна выбачыўся і заявіў, што ў яго бары «абаронцам айчыны заўсёды рады».

Каментары39

  • Цьфу
    31.05.2025
    Чужыя губы, не зайздросці, фанат лукі. Песні маладосці твайго куміра - пьяныя частушкі пад баян
  • Некрошка
    31.05.2025
    Испанский стыд. Как можно выставлять на всеобщее обозрение отсутствие вкуса да ещё и хвастаться этим в соцсетях?! Мечтать 20 лет попасть на концерт группы, ставшей синонимом примитивизма? Одноклеточные
  • галаперыдол
    31.05.2025
    Усе проста - у будучыні падатак на прывоз заходніх артыстаў ці там з Украіны будзе 0-5%. А на ардынскіх 100%, плюс яны будуць павінны зрабіць данат на дапамогу былым палітвязням, ці на рэпарацыі Украіне.
    Хочаш везці артыста з Расеі - заплаці 100%, зрабі данат і тады можа дазволім выступаць.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»11

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»11

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць