БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: У аперацыі «Павуцінне» былі выкарыстаны 117 дронаў

1.06.2025 / 21:40

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падвёў вынікі атакі СБУ па аэрадромах Расіі.

Уладзімір Зяленскі. Скрыншот з відэа: прэс-служба палітыка

«Офіс» аперацыі «Павуцінне» у Расіі знаходзіўся каля аднаго з упраўленняў ФСБ. Усе людзі, якія дапамагалі ўкраінскаму боку, выехалі з краіны да пачатку атакі і зараз знаходзяцца ў бяспецы, сказаў Зяленскі.

Усяго былі выкарыстаны 117 дронаў, якімі кіравалі столькі ж людзей. Паразіць атрымалася 34% стратэгічных носьбітаў крылатых ракет на аэрадромах базавання.

«Рыхтавалі аперацыю больш за паўтара года. Планаванне, арганізацыя, усе дэталі былі ідэальна падрыхтаваныя. Можна з упэўненасцю сказаць, што гэта цалкам унікальная аперацыя», — заўважыў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула