БЕЛ Ł РУС

21-гадовая брытанская сцюардэса перавозіла амаль 50 кілаграмаў наркотыкаў

2.06.2025 / 15:54

Nashaniva.com

Шарлота Мэй Лі з Паўднёвага Лондана была затрыманая ў міжнародным аэрапорце Бандаранаіке ў сталіцы Шры-Ланкі Каломба. Яе падазраюць у спробе правезці праз мяжу больш за 45 кілаграмаў небяспечнага наркотыку пад назвай куш, які ацэньваецца прыкладна ў 3,3 мільёна даляраў. Калі віна дзяўчыны будзе даказаная, ёй пагражае да 25 гадоў зняволення, піша Onet.pl.

Шарлота Мэй Лі

Лі працавала стюардэсай у чартарнай авіякампаніі TUI. Яна сцвярджае, што не ведала пра змесціва свайго багажу, а наркотыкі ёй падклалі. Паводле слоў дзяўчыны, яна ляцела з Бангкока на Шры-Ланку, каб там пачакаць падаўжэння тайландскай візы. Забароненыя рэчывы выявілі падчас праверкі ў аэрапорце Каломба.

Наркотык куш — гэта сумесь, у склад якой могуць уваходзіць каноплі, фентаніл, трамадол, фармальдэгід і нават, паводле некаторых звестак, парашок з чалавечых костак. Па даных службаў, гэта найбуйнейшая затрыманая партыя такога наркотыку ў гісторыі Шры-Ланкі.

На фоне гэтага здарэння зноў загаварылі пра праблему, калі члены авіяэкіпажаў уцягваюцца ў нелегальны перавоз наркотыкаў. У 2024 годзе, напрыклад, улады затрымалі чатырох членаў экіпажа за спробу перапраўкі наркотыкаў паміж ЗША і Дамініканскай Рэспублікай. Такія выпадкі сведчаць, што працэдуры бяспекі для экіпажаў могуць быць выкарыстаныя ў злачынных мэтах праз давер і менш строгі кантроль.

Цяпер Шарлота Мэй Лі чакае вынікаў расследавання ў цяжкіх умовах утрымання пад вартай.

Чытайце таксама:

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Як працуе амністыя — дзяўчына, якой далі за наркотыкі 12 гадоў, вызвалілася праз пяць

Беларусу, які бегаў голым па трасе ў Варшаве, выставілі абвінавачванні

Мужчына спрабаваў правезці гашыш у цягніку. Яго ўнюхаў службовы сабака

Каментары да артыкула