БЕЛ Ł РУС

У Вільні прайшоў матч у падтрымку зняволеных беларускіх журналістаў

6.06.2025 / 11:12

Nashaniva.com

5 чэрвеня адбыўся таварыскі матч паміж прадстаўнікамі Офіса Святланы Ціханоўскай і Сейма Літвы. 

Фоты Аляксандра Гаргалыка

На баку Офіса выступілі Франак Вячорка, Анатоль Лябедзька і Дзяніс Кучынскі, а таксама актывісты грамадзянскай супольнасці, паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай.

Перад пачаткам гульні прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі журналістамі і журналісткамі, якія знаходзяцца за кратамі за сваю працу і праўду.

«Амаль 40 прадстаўнікоў і прадстаўніц медыя знаходзяцца за кратамі. Рэжым баіцца праўды, таму пераследуе тых, хто яе агучвае. Але свабода слова і доступ да інфармацыі — гэта падмурак грамадства. Вызваленне ўсіх палітвязняў — нашая галоўная мэта. І нават такія, на першы погляд, простыя крокі, як футбольны матч, — гэта не пра спорт. Гэта пра салідарнасць, пра еднасць і пра супольную пазіцыю», — сказала Святлана Ціханоўская.

Матч скончыўся 7:5 на карысць дэпутатаў літоўскага Сейма

Дзяніс Кучынскі кладзе мяч у фірмовым стылі легенды сусветнага футбола Дэвіда Бэкхэма

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула