БЕЛ Ł РУС

«Героі» за дзяржаўны кошт. Колькі ў Беларусі заплацілі з бюджэту медыйным тэлевядоўцам

6.06.2025 / 17:8

Nashaniva.com

Расследавальніцкая група «Бюро» высветліла, якія ганарары атрымалі тэлевядоўцы новых сезонаў спартыўна-забаўляльнага шоу «Героі».

Улад Кабякоў. Фота: Sb.by

Спартыўна-забаўляльнае шоу «Героі» — гэта сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі, МНС, Беларускай федэрацыі пажарна-выратавальнага спорту і Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, які ўзначальвае Дзмітрый Лукашэнка — сярэдні сын кіраўніка Беларусі. Нядаўна «Бюро» расказала, які налічаны заробак ён атрымлівае на пасадзе старшыні спартклуба. 

Вядоўцай першага сезону «Герояў» была старэйшая дачка Дзмітрыя Лукашэнкі — Дар’я. Аўтарам саўндтрэка шоу стала жонка Дзмітрыя — Ганна Лукашэнка, больш вядомая пад творчым псеўданімам Ганна Сялук. 

Згодна з данымі тэндарных закупак Белтэлерадыёкампаніі, расійскі фігурыст Аляксей Ягудзін за вядзенне 7 выпускаў тэлешоу «Героі. Эвалюцыя» атрымаў амаль 60 тысяч беларускіх рублёў, або прыкладна 8,5 тысячы за адзін эпізод. Плацілі алімпійскаму чэмпіёну з бюджэтных сродкаў. 

Дарэчы, каманда, якая пераможа ў «Героі. Эвалюцыя», атрымае грашовы прыз, кратны ганарару Ягудзіна — 60 тысяч беларускіх рублёў. 

Другі «зорны» вядоўца, блогер Улад Кабякоў, каштаваў дзяржбюджэту значна танней — за 7 праграм чацвёртага сезона «Героі. Дзеці» ён зарабіў амаль 14 тысяч беларускіх рублёў, або каля 2 тысяч за серыю. 

Такім чынам, атрымліваецца, што Белтэлерадыёкампанія толькі на ганарары двух медыйных вядоўцаў патраціла амаль 74 тысячы беларускіх бюджэтных рублёў — амаль 20 тысяч еўра.

Чытайце таксама:

Мінадукацыі рэкамендуе круціць на школьных выпускных песні нявесткі Лукашэнкі

Вядомая беларуская бізнэсвумэн — і жонка праўладнага блогера-мільённіка — шукае арандатараў для свайго катэджу. Кошт ваў!

«Людзі саромеліся, што прыехалі. Яшчэ і кантракт на год падпісваеш». Блогеры расказалі пра закуліссе кастынгу на праўладнае рэаліці-шоу

У Беларусі запускаюць рэаліці-шоу для блогераў, галоўны госць — Вольга Бузава

Каментары да артыкула