Расія нанесла масіраваны ўдар па адным з аператыўных аэрадромаў Украіны
Уначы Расія нанесла адзін з самых масіраваных авіяўдараў па тэрыторыі Украіны за апошні час. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення камунікацый Паветраных Сіл Узброеных Сіл Украіны Юрый Ігнат.
У ноч на 9 чэрвеня (з 20:00 8 чэрвеня) расіяне ажыццявілі адзін з найбуйнейшых масаваных удараў па Украіне за апошні час, выкарыстаўшы 499 сродкаў паветранага нападу: 479 ударных БПЛА тыпу «Shahed» і беспілотнікаў-імітатараў розных тыпаў; 4 аэрабалістычныя ракеты Х-47М2 «Кінжал»; 10 крылатых ракет Х-101; 3 крылатыя ракеты Х-22; 2 супрацьрадарныя ракеты Х-31П; 1 крылатая ракета Х-35.
Паводле слоў Ігната, галоўным аб’ектам атакі стаў адзін з аператыўных аэрадромаў.
«Гаворка ідзе пра шырокае прымяненне сродкаў паветранага нападу. Вораг цалкам свядома нанёс удар па адным з нашых аэрадромаў», — адзначыў Ігнат.
Падрабязнасці і наступствы атакі пакуль афіцыйна не агучваюцца.
Расія, верагодна, атакавала авіябазу ў Дубне Ровенскай вобласці. Мясцовыя паблікі пішуць, што быў атакаваны вайсковы аэрадром.