БЕЛ Ł РУС

У Расіі прапанавалі адключаць інтэрнэт па начах для павышэння нараджальнасці

9.06.2025 / 21:15

Nashaniva.com

Дэпутат Бранскай абласной думы і кіраўнік руху «Расія праваслаўная» Міхаіл Іваноў прапанаваў уначы адключаць інтэрнэт для маладых пар без дзяцей. Ён мяркуе, што гэта дапаможа павысіць нараджальнасць, бо людзі замест таго, каб праводзіць час у гаджэтах, будуць больш зносіцца паміж сабой і думаць пра стварэнне сям’і, піша выданне «Абзац».

Іваноў лічыць, што аптымальны час для такога «лічбавага ўстрымання» — з 23:00 да 02:00.

Ён адзначыў, што інтэрнэт стаў формай залежнасці, якая негатыўна ўплывае на сямейныя каштоўнасці і дэмаграфічную бяспеку краіны. Паводле яго слоў, улады павінны ствараць умовы, што будуць заахвочваць маладых людзей да жывых зносін і свядомага бацькоўства.

Іваноў таксама прыгадаў, што праблему інтэрнэт-залежнасці ўжо неаднаразова ўздымалі ў Дзярждуме. Напрыклад, сенатарка Вольга Епіфанава сцвярджала, што жыццё ў сеціве спрыяе індывідуалізму і эгаізму.

У выніку дэпутат прапанаваў пачаць з добраахвотнага эксперыменту пры ўдзеле інтэрнэт-правайдэраў і сацыяльных службаў. Ён мяркуе, што абмежаванне доступу да забаўляльнага кантэнту ўначы — гэта невялікая цана за будучыню нацыі і аднаўленне моцных сямейных традыцый.

Чытайце таксама:

Львоўскі: Да канца стагоддзя ў Беларусі застанецца тры мільёны чалавек, калі трэнды не зменяцца

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Навукоўцы прыдумалі супрацьзачаткавыя таблеткі для мужчын. Яны рэальна дзейнічаюць

Каментары да артыкула