Грамадства4141

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

У Беларусі з 2020 года не публікавалі афіцыйную інфармацыю аб колькасці нараджэнняў і смерцяў. У красавіку 2025-га на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта з'явіліся дэмаграфічныя даныя — упершыню за доўгі час. Праўда, лічбы сталі публікаваць адразу за 2024-ы, прапусціўшы чатыры папярэднія гады, піша «Люстэрка». 

Нараджальнасць

Па афіцыйных даных, у 2024 годзе ў Беларусі нарадзілася 58938 дзяцей, паказчык нараджальнасці — 6,5 ‰ (гэта значок праміле паказвае колькасць нараджэнняў на тысячу чалавек).

Гэтая лічба практычна супадае з той, што раней публікавала «Люстэрка», грунтуючыся на ўнутраных дакументах Міністэрства аховы здароўя, атрыманых пры дапамозе арганізацыі BELPOL.

Пры гэтым інфармацыю за 2020, 2021, 2022 і 2023 гады Белстат па невядомай прычыне «прапусціў» (аднак яна таксама вядомая з уцечак Міністэрства аховы здароўя).

Ніжэй — абноўленыя графікі, якія паказваюць, як мянялася колькасць дзяцей, якія нарадзіліся на працягу апошніх гадоў (за «прапушчаныя» Белстатам гады паказаныя даныя з дакументаў Міністэрства аховы здароўя).

Колькасць нараджэнняў (2012—2024)

Колькасць нараджэнняў (1990—2024)

Нагадаем, значэнне нараджальнасці за 2024 год — гэта гістарычны антырэкорд. Колькасць дзяцей, якія нарадзіліся ў Беларусі, зноў стала самай нізкай за ўсю гісторыю статыстычнай справаздачнасці ў Беларусі — з 1950 года.

Колькасць нараджэнняў (1950—2024)

Смяротнасць

Яшчэ адна лічба, якую не публікавалі некалькі гадоў, — колькасць памерлых людзей. Па свежых даных Белстата, у 2024 годзе яна склала 115 124 чалавекі, паказчык смяротнасці — 12,6 ‰ (аналагічна лічыцца ў праміле і паказвае колькасць смерцяў на тысячу чалавек).

Значэнні з 2020 па 2023 год статыстычнае ведамства таксама па невядомай прычыне прапусціла. «Кіберпартызаны» на аснове даных уцечак прыводзілі такія лічбы памерлых у Беларусі па гадах: у 2020-м — 149 339, у 2021-м — 177 825, у 2022-м — 130 064, у 2023-м — 119 823.

З улікам гэтых даных сітуацыя са смерцямі па гадах выглядае так:

Колькасць смерцяў (2012—2024)

Колькасць смерцяў (1990—2024)

Колькасць смерцяў (1950—2024)

Таксама Белстат апублікаваў значэнне натуральнага прыросту (а дакладней, змяншэння) насельніцтва Беларусі за 2024 год — мінус 56 186 чалавек. Гэтая лічба паказвае рознасць паміж нараджальнасцю і смяротнасцю, яна не ўлічвае міграцыйныя працэсы.

Па даных статыстычнага ведамства, ва ўзросце да года памерлі 173 дзіцяці, паказчык дзіцячай смяротнасці — 2,9 ‰.

Каментары41

  • 150 тысяч пакистанцев
    21.05.2025
    Кхе-кхе, надо же как-то обосновывать и оправдывать завоз 150 тысяч пакистанцев, вот данные и приоткрыли, но не факт, что точные и не сфальсифицированные.
  • Петя
    21.05.2025
    Можно конечно обвинять кого угодно но это происходит по всем мире причем невероятными темпами
  • Берасць
    21.05.2025
    Сто тысяч чалавек умарылі лукашысты за 2020-2022. Вось дзе сапраўдны "генацыд беларускага народа". Яны павінны адказаць за гэта.

Цяпер чытаюць

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў6

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нанесла масіраваны ўдар ракетамі і дронамі па Украіне. Польшча закрывала аэрапорты Варшавы і Любліна з-за шахедаў2

Катар лічыўся бяспечным месцам для перамоў. Што будзе пасля ўдару Ізраіля?3

На трасе каля Мінска заўважылі арыгінальны дарожны знак ФОТАФАКТ1

Сяргей Ціханоўскі дабраўся да Белага дома7

Трамп прызнаўся, што раней вайна ва Украіне яму здавалася самым простым канфліктам з усіх. І здзіўлены, што гэта не так7

У Літве закрываць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю не плануюць1

Макрон прызначыў новым прэм'ерам Францыі міністра абароны

Трамп запэўніў кіраўніцтва Катара, што Ізраіль больш біць па іх тэрыторыі не будзе

У Добрушы школьны прыбіральшчык вырабіў сметніцу з парасонам і сабачкам ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў6

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць