БЕЛ Ł РУС

Ізраіль дэпартаваў Грэту Тунберг. Яе пасадзілі ў самалёт

10.06.2025 / 10:21

Nashaniva.com

МЗС Ізраіля апублікавала фота шведскай актывісткі Грэты Тунберг, якую дэпартуюць з краіны. Яна ляціць на самалёце ў Швецыю, паведамілі ў ведамстве.

Фота: МЗС Ізраіля

Тунберг доўгі час прынцыпова не лятала на самалётах, лічачы, што яны наносяць вялікую шкоду экалогіі. Для сваіх паездак яна выкарыстоўвала караблі і цягнікі.

Грэта плыла на яхце разам з прапалесцінскімі актывістамі з Італіі ў Газу з гуманітарнай місіяй. Яхту перахапіла ізраільская ахова, затрымала ўсіх актывістаў і перавезла ў аэрапорт «Бэн-Гурыён» для дэпартацыі.

«У той час як Грэта і іншыя спрабавалі зладзіць медыйную правакацыю, адзінай мэтай якой было прыцягненне ўвагі грамадскасці, і якая ўключала менш за адзін грузавік гуманітарнай дапамогі, за апошнія два тыдні ў Газу з Ізраіля прыбыло больш за 1200 грузавікоў з гуманітарнай дапамогай. Акрамя таго, Гуманітарны фонд Газы раздаў каля 11 мільёнаў порцый ежы непасрэдна мірным жыхарам у Газе», — гаварылася раней у паведамленні МЗС Ізраіля.

«Ёсць спосабы дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў сектар Газа, якія не ўключаюць сэлфі ў інстаграме», — дадалі ў ведамстве і паабяцалі перадаць «нязначную колькасць гуманітарнай дапамогі» з судна актывістаў у Газу па гуманітарных каналах.

Чытайце таксама:

Ізраіль перахапіў судна з Грэтай Тунберг, якое ішло ў Газу

Актывістаў з судна Madleen, дзе была Грэта Тунберг, даставілі ў аэрапорт Тэль-Авіва для дэпартацыі

Каментары да артыкула