БЕЛ Ł РУС

На тэрыторыі Беларусі заблакавалі тыкток-каналы Ціханоўскай і Латушкі

11.06.2025 / 14:23

Nashaniva.com

Гэта першы падобны выпадак, калі для карыстальнікаў з Беларусі закрываюць доступ да нейкіх відэа. 

Цяпер для карыстальнікаў у Беларусі тыкток піша на акаўнтах лідараў апазіцыі Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі, што акаўнт не дасяжны ў вашай краіне. 

TikTok — кітайская сацыяльная сетка, якая належыць кампаніі ByteDance. Платформа спецыялізуецца на кароткіх відэа і мае мільярдную аўдыторыю па ўсім свеце. 

Беларускія ўлады пільна манітораць сацсеткі, але дагэтуль не было лакальнай цэнзуры відэа тыкток па геаблакаванні.

Блакіроўка каналаў Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі стала першым зафіксаваным выпадкам, калі TikTok абмяжоўвае доступ да палітычнага кантэнту менавіта для карыстальнікаў з Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула