БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах

12.06.2025 / 16:48

Nashaniva.com

Аказваецца, у гэтыя дні ён працуе з дакументамі.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Maxim Shemetov Pool Photo via AP

Лукашэнка на нарадзе са сваёй адміністрацыяй закрануў пытанне выканання сваіх шматлікіх даручэнняў. З гэтым ёсць вялікія праблемы.

«Калі гэтага кантролю не будзе, калі вы не даб'ецеся рэалізацыі даручэнняў прэзідэнта — прэзідэнту ў краіне рабіць няма чаго. Аўтарытэт яго будзе падаць і ўрэшце можам давесці да таго, што народ зразумее: ды навошта нам гэты прэзідэнт патрэбен увогуле. А ў наш час ён патрэбен, буду я ці нехта іншы», — заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік ягонай адміністрацыі Дзмітрый Круты атрымаў заданне прымусіць усіх працаваць, бо калі Лукашэнка прымае рашэнні — то яны павінны «жалезабетонна быць выкананыя». 

Далей жа Лукашэнка абурыўся «адпіскамі», якімі яго, маўляў, проста завальваюць:

«Часам вы мне пішаце цэлы стос гэтых дакументаў, папер — слухайце, з глузду можна з'ехаць. Сераду рэзервуем для таго, каб усё гэта, што назапашваецца на працягу дзён, перачытаць. І суботу. Гэта страшная праца, гэта самая цяжкая праца. Навошта вы мне гэта пішаце? Напішыце тры словы — так ці не, зроблена — не зроблена, хто вінаваты. Трэба ад гэтага бюракратызму адыходзіць».

На думку Лукашэнкі, павінна быць выбудаваная сістэма кантролю за выкананнем ягоных даручэнняў. Дакладней, яна ўжо ёсць і цяпер, але з гэтага павінен быць вынік, «а не адпіскі». 

Чытайце таксама:

«Каб губернатар спацеў». Што Лукашэнка патрабуе ад сваіх памочнікаў у рэгіёнах

Лукашэнка патлумачыў, чаму лётае на верталёце па краіне, а не ездзіць на машыне

«Гэта вяршыня». Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў выпрацаваць нацыянальную ідэю

Лукашэнка сёння сабраў нараду з кіраўніцтвам Адміністрацыі

Каментары да артыкула