Грамадства22

«Каб губернатар спацеў». Што Лукашэнка патрабуе ад сваіх памочнікаў у рэгіёнах

Аляксандр Лукашэнка чакае ад памочнікаў – інспектараў у рэгіёнах — «актыўных дзеянняў і прынцыповай ацэнкі сітуацыі на месцах». Пра гэта ён заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам сваёй Адміністрацыі.

Фота: Getty Images

Лукашэнка гэтым разам задумаўся, чым заняцца ягоным памочнікам у абласцях. Ён даручыў дапрацаваць іх функцыянальныя абавязкі, каб «узмацніць на іх нагрузку».

«Я ад вас і патрабую — дайце вынік. Дзейнічайце там. Але не здуру: вось прыйшоў я. Там ёсць губернатар, так. Але ты сваімі метадамі павінен прайсціся так, каб губернатар спацеў пасля вашага наведвання таго ці іншага месца», — сказаў Лукашэнка.

«Аляксандр Лукашэнка, абапіраючыся на ўласныя ўспаміны, прывёў у прыклад тое, як была выбудавана работа інспектараў па абласцях у савецкія часы. Калі прыязджала такая службовая асоба, то «ўсе на вушах хадзілі» і «раён быў на асаблівым становішчы». Але і быў вынік. І зараз кіраўнік дзяржавы арыентуе сваіх памагатых у рэгіёнах дзейнічаць больш прынцыпова», — піша Белта.

Паводле слоў Лукашэнкі, часта бывае так, што «чалавек быццам бы працуе, а на самай справе адседжваецца, чакае прызначэння на новую пасаду». «Гэтага быць не павінна. Гэта ганьба», — кажа Лукашэнка.

«Вы павінны быць пагружаны ў жыццё рэгіёну. Вы павінны ведаць кожны куток рэгіёну і патрабаваць, патрабаваць, патрабаваць», — сказаў Лукашэнка, гаворачы пра абавязкі памочнікаў. 

Ад іх ён чакае падрабязнай інфармацыі пра рэгіён. «Я павінен не проста ведаць, што, дзе, калі і чаму адбываецца, а бачыць усё вашымі вачыма — што там на месцы і як жывуць нашы людзі на месцах», — заявіў ён.

Ён дадаў, што службовыя асобы з цэнтральных органаў улады не асабліва імкнуцца паспрабаваць праявіць сябе на месцах, у рэгіёнах, дзе «трэба вырашаць рэальныя, зямныя задачы, а не толькі тэарэтызаваць».

«Ніхто з Адміністрацыі, з цэнтральнага апарата ўрада асабліва не ірвануў уніз», — сказаў Лукашэнка.

Хаця, напрыклад, згадаў ён, у савецкія часы такая практыка існавала, і для інструктара ЦК Кампартыі было ўзнагародай, калі яго накіроўвалі папрацаваць старшынём выканкаму.

«Колькі ў нас з цэнтра паехалі і паказалі свой спрыт?» — задаў ён прысутным пытанне. 

Каментары2

  • лучше оставить как было
    12.06.2025
    Хорошо, если оставишь нам все профиты, то будем потеть и ничего не делать !
  • Смех у зале
    12.06.2025
    Гэта камедыя, калі пераехаўшы ў сталіцу саўгаснік наракае на нежаданне сваіх лакеяў ехаць на службу ў глыбінку. Чем кумушек считать, трудиться, не лучше ль на себя, лука, оборотиться? (Байка Крылова "мартышка і рэзерв"

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў3

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

«Тэлефон, цацкі новыя, коцік». Беларус паказаў вясковую прыбіральню і скарыў тыкток3

У Калумбіі разбіўся самалёт з больш чым сотняй вайскоўцаў на борце

Пуцін канстатаваў пачатак спаду расійскай эканомікі16

Мінчанка назбірала ў лесе грыбоў, падобных да вядомага печыва. Ці ядомыя яны?

Беларускам дадуць дзве бясплатныя спробы зацяжарыць праз ЭКА4

Мінск выдае за «зніжкі» звычайныя тарыфы «Белмытсэрвіса». Колькі заплацяць за прастой фур літоўскія перавозчыкі?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць