Беларус Аляксей Шпілеўскі ўзначаліць расійскі «Пары НН» замест Віктара Ганчарэнкі
«Пары Ніжні Ноўгарад» і Аляксей Шпілеўскі дамовіліся пра трохгадовы кантракт, які будзе падпісаны ў найбліжэйшыя дні.
Чакаецца, што пагадненне будзе падпісана ў найбліжэйшыя дні.
Раней «Пары НН» абвясціў пра адстаўку беларуса Віктара Ганчарэнкі. У сезоне-2024/25 каманда заняла 13-е месца ў Расійскай прэм'ер-лізе, але саступіла «Сочы» ў пераходных матчах і павінна вылецець у першую лігу.
Але, відаць, «Пары НН» застанецца ў РПЛ, бо «Хімкі», што занялі 12-е месца, не атрымалі ліцэнзіі і павінны пакінуць РПЛ. Каманды прэм'ер-лігі прагаласавалі за тое, каб пакінуць у вышэйшым дывізіёне менавіта «Пары НН».
Шпілеўскі большую частку жыцця правёў у Германіі (ён сын вядомага футбольнага агента Мікалая Шпілеўскага), працаваў у сістэме «Штутгарта» і «Рэд Бул» (Ляйпцыг), а таксама трэніраваў каманды ў Беларусі, Казахстане і Германіі.
З 2022 года ён узначальваў «Арыс, у 2023 годзе прывёў клуб да першых залатых медалёў у чэмпіянаце Кіпра, у мінулым сезоне клуб фінішаваў другім у чэмпіянаце.
Чытайце таксама:
Віктара Ганчарэнку звольнілі з расійскага клуба, які вылецеў з прэм'ер-лігі
Віктар Ганчарэнка другі год запар прывёў свой клуб да вылету з расійскай прэм'ер-лігі