БЕЛ Ł РУС

МЗС заклікае грамадзян не ездзіць у Ізраіль і Іран

13.06.2025 / 13:8

Nashaniva.com

Міністэрства замежных спраў Беларусі зрабіла заяву ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе.

Фота: Wikimedia Commons

«Рэспубліка Беларусь выказвае глыбокую заклапочанасць новым вітком ваеннай эскалацыі паміж Ізраілем і Іранам, а таксама паведамленнямі аб гібелі мірных жыхароў, у тым ліку дзяцей. Сілавы сцэнарый урэгулявання канфлікту ўяўляе сур’ёзную пагрозу для рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі, нясе рызыку гуманітарнай катастрофы і можа мець непрадказальныя глабальныя наступствы», — гаворыцца ў заяве МЗС.

«Заклікаем усе бакі, уцягнутыя ў канфлікт, да стрыманасці, адказнасці і недапушчэння дзеянняў, якія могуць негатыўна паўплываць на палітычна-дыпламатычныя намаганні міжнароднай супольнасці, накіраваныя на ўсёабдымнае ўрэгуляванне сітуацыі на Блізкім Усходзе», — зазначаюць у Міністэрстве.

МЗС настойліва рэкамендуем грамадзянам Беларусі «ўлічваць бягучую сітуацыю, старанна ўзважваць неабходнасць паездак у краіны, што ўваходзяць у зону канфлікту, а таксама пры іх планаванні сачыць за афіцыйнымі паведамленнямі авіяцыйных уладаў аб магчымым увядзенні абмежаванняў на выкарыстанне паветранай прасторы шэрагу краін, а таксама аб прыпыненні працы аэрапортаў»

Грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў рэгіёне, заклікаюць строга выконваць меры бяспекі і кіравацца рэкамендацыямі ўладаў краіны знаходжання.

***

Сёння ноччу Ізраіль нанёс удар па Іране. Улады краіны заявілі, што атакавалі іранскую ядзерную праграму. Былі забітыя камандуючы Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана, а таксама некалькі фізікаў-ядзершчыкаў. Іран у адказ запусціў некалькі дзясяткаў беспілотнікаў у Ізраіль, якія былі збітыя на падлёце да Ізраіля.

Чытайце таксама:

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Вярхоўны лідар Ірана пагражае Ізраілю наступствамі

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту

Чым вядомы Хасейн Саламі — камандуючы, які загінуў падчас ізраільскага ўдару

Каментары да артыкула