Свет1212

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па сістэме СПА на захадзе Ірана. Мяркуючы па начных і ранішніх відэа, іранская СПА была няздольная збіваць ізраільскія ракеты і дроны.

Момант удару супрацьбункернымі боепрыпасамі па ядзерных падземных аб'ектах у Натанзе. Скрыншот відэа

За ноч і ранак баявыя самалёты ВПС Ізраіля, па наводцы Упраўлення вайсковай разведкі, нанеслі ўдар па сістэме супрацьпаветранай абароны Ірана.

У выніку атак былі знішчаны дзясяткі радараў і пускавых установак зенітных ракет.

«Гэтыя ўдары паляпшаюць свабоду паветраных аперацый ВПС Ізраіля», — падсумоўвае ЦАХАЛ.

Няма сведчанняў, каб Ізраіль падчас першай хвалі ўдараў страціў хоць адзін самалёт. Мяркуючы па відэа, іранская СПА была няздольная збіваць ізраільскія ракеты і дроны, якія наносілі ўдары як у Тэгеране, так і ў раёне аб’ектаў іранскай ядзернай праграмы.

Ізраільскія СМІ паведамляюць, што ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту.

Каментары12

  • Класік
    13.06.2025
    Дзякуй богу што ёсць Ізраіль. Цяпер тэрарысты адкінутыя на 10 гадоў назад
  • 30 км зона
    13.06.2025
    Зона як каля ЧАЭС мабыць будзе тамака...
  • Жвір
    13.06.2025
    Сьвет зрабіўся больш бясьпечным. Яшчэ б па бункеру Пуціна гахнулі, дык ваенны бюджэт краінам захаду ўвогуле зрабіўся б непатрэбным.

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?4

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра Трампа: Апошнім часам ён мне вельмі падабаецца сваімі дзеяннямі3

У Мінску праходзяць перамовы Лукашэнкі і амерыканскай дэлегацыі2

Дзмітры Круты расказаў, колькі ў Беларусі працоўных мігрантаў2

У Барысаве арыштавалі Сяргея Салаша і Змітра Бабіцкага4

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных42

Ушакоў дапусціў вывад расійскіх войскаў з Данбаса7

«Міс Фінляндыя» страціла тытул пасля рэзананснага здымка10

Жыхарка Добруша атрымала гіганцкі рахунак за карыстанне газам — усё з-за мужа, з якім яна не жыве 30 гадоў

Украінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?4

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць