БЕЛ Ł РУС

Рэйсы з Мінска ў Дубай часова адмяняюцца з-за абвастрэння сітуацыі на Блізкім Усходзе

13.06.2025 / 16:12

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі з анлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта Мінск, 13 і 14 чэрвеня не адбудуцца некалькі рэйсаў авіякампаніі FlyDubai: як з Мінска ў Дубай, так і ў зваротным кірунку, піша БелТА.

У прыватнасці, скасаваны вечаровы рэйс з Дубая 13 чэрвеня, а таксама два рэйсы з Мінска на наступны дзень — у 00:30 і 13:30. Рэйсы з Дубая ў Мінск на 14 чэрвеня таксама адмененыя.

Прычына — ваеннае супрацьстаянне паміж Ізраілем і Іранам. Ізраіль нанёс удары па іранскай тэрыторыі, у адказ Тэгеран абвінаваціў Ізраіль у «перасячэнні ўсіх чырвоных ліній».

У выніку многія авіякампаніі абыходзяць паветраную прастору Ірана, Ірака і Ізраіля, што ўскладняе палёты па рэгіёне. Больш за 10 самалётаў, уключаючы рэйс FlyDubai з Мінска, вымушана селі ў Баку. 

Чытайце таксама:

У Іране 78 загінулых у ходзе ўдару Ізраіля

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

ЦАХАЛ паведаміў пра забойства камандзіра ваенна-паветраных сіл Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

Паведамляецца пра выкід радыяцыі ў Натанзе ў Іране

Трамп: Іран павінен заключыць здзелку, пакуль яшчэ не позна. І ўратаваць тое, што калісьці называлася Іранскай імперыяй

«У мяне пасланне да іранскага народа». Нетаньяху патлумачыў аперацыю «Паўсталы леў»

Каментары да артыкула