Свет44

«У мяне пасланне да іранскага народа». Нетаньяху патлумачыў аперацыю «Паўсталы леў»

Аперацыя «Паўсталы леў» — так Ізраіль назваў атакі на ядзерныя аб’екты Ірана. Прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху прамовіў прамову, у якой патлумачыў, чаму было прынята такое рашэнне, і звярнуўся з прымірэнчым пасланнем да іранскага народа, піша Bild.

Біньямін Нетаньяху. Фота: Amir Cohen / AP

«Гэта аперацыя будзе працягвацца столькі дзён, колькі спатрэбіцца, каб ліквідаваць пагрозу. На працягу дзесяцігоддзяў тыраны з Тэгерана нахабна і адкрыта заклікалі да знішчэння Ізраіля. Яны падмацавалі сваю рыторыку генацыду праграмай распрацоўкі ядзернай зброі. За апошнія гады Іран вырабіў дастаткова ўзбагачанага ўрану для дзевяці атамных бомбаў. Дзевяці! Калі яго не спыніць, Іран зможа за вельмі кароткі час стварыць атамную бомбу. (…) Гэта — яўная і непасрэдная пагроза выжыванню Ізраіля.

У мінулым годзе Іран выпусціў 300 балістычных ракет па Ізраілі. Кожная з гэтых ракет нясе тону выбухоўкі і пагражае жыццю соцень людзей. Хутка гэтыя ракеты змогуць несці ядзерную боегалоўку — і тады будуць пагражаць жыццю не соцень, а мільёнаў людзей. (…) Уявіце сабе гэта — уявіце, што 10 000 тон трынаітрататалу (тратылу) абрушаюцца на краіну памерам з Нью-Джэрсі».

Нетаньяху таксама надаў гістарычны кантэкст таму, што адбываецца — амаль сто гадоў таму, сказаў ён, перад тварам нацыстаў «цэлае пакаленне лідараў не здолела своечасова прыняць меры»:

«Яны былі рашуча настроены пазбегнуць новай вайны любой цаной — і атрымалі самую жудасную вайну ўсіх часоў. Гэта няздольнасць дзейнічаць прывяла да Другой сусветнай вайны — самай смяротнай вайны ў гісторыі. Яна забрала 60 мільёнаў жыццяў, у тым ліку 6 мільёнаў габрэяў — трэць майго народа. Пасля гэтай вайны габрэйскі народ і габрэйская дзяржава пакляліся: ніколі зноў. Так вось — «ніколі зноў» — гэта цяпер. Сёння Ізраіль паказаў, што мы зрабілі высновы з гісторыі.

Мы разбілі ХАМАС, мы знішчылі «Хезбалу». Мы ўдарылі па іранскіх стаўленіках у Сірыі і Емене. І калі Іран летась двойчы наўпрост атакаваў нас, мы нанеслі адказныя ўдары па самім Іране.

Абараняючы сябе, мы таксама абараняем іншых. Мы абараняем нашых арабскіх суседзяў. Яны таксама пацярпелі ад кампаніі хаосу і разні, якую ўчыніў Іран. Нашы дзеянні супраць іранскай проксі-арганізацыі «Хезбала» прывялі да фармавання новага ўрада ў Ліване і да краху смяротнага рэжыму Асада ў Сірыі. У людзей у гэтых дзвюх краінах цяпер ёсць шанец на іншую будучыню, на лепшую будучыню.

Гэта датычыцца і храбрага іранскага народа. У мяне ёсць пасланне для вас: наша барацьба накіраваная не супраць вас. Наша барацьба накіраваная супраць жорсткай дыктатуры, якая ўжо 46 гадоў прыгнятала вас. Я веру, што дзень вашай свабоды блізкі. І калі гэты дзень настане, вялікае сяброўства паміж нашымі двума старажытнымі народамі зноў расцвіце. Я хачу запэўніць цывілізаваны свет у тым, што мы не дазволім самаму небяспечнаму рэжыму ў свеце атрымаць самую небяспечную зброю ў свеце».

Каментары4

  • бабруйчанін
    13.06.2025
    Ізраіль ні ўсвядомлівае у якую за..саду .уцягнул БНетаньяху сваімі дзеяннямі ўсе насельніцтва . Дзякуй .гэта далека ад нашых кардонаў
    Нажаль да Украіны увага зменьшыцца камрад Беня паспрыял а перемоўнік Дональд паспрыял..
    Тым якія пляскают у далоні нагадаю ні толькі Тэгеран " сабзнік" рф ВВПу а і БНетаньяху камрад Адзін шахедамі дапамог іньшы тэхналогіей " ланцэтаў" і забаронай продажу Украіне 3 гады.
  • Міць
    13.06.2025
    І Ўкраіне ад гэтага таксама лягчэй. Трэба гэту вось зла масцква-пякін-тэгеран знішчаць, аддзяляючы яе ад іх народаў, бо самі народы гэтыя фактычна ў акупацыі.
  • Антось
    13.06.2025
    Вельмі рады, што ў нас час яшчэ ёсць такія рашучыя людзі.

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць47

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць