У беларускай арміі стварылі войскі беспілотных авіяцыйных комплексаў
Пра стварэнне новага віду войскаў паведаміў на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі начальнік Генштаба Узброеных сіл і першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка.
Фота ілюстрацыйнае
Муравейка адзначыў, што гэтыя войскі ўвайшлі ў агульную структуру Узброеных сіл як асобны від спецыяльных войскаў і сталі неад’емнай часткай вайсковай сістэмы краіны.
Муравейка расказаў, што асноўныя задачы гэтых войскаў — паветраная разведка, нанесенне агнявога ўдару па ворагу, а таксама карэктаванне і навядзенне агню. Яны таксама падтрымліваюць іншыя падраздзяленні, пашыраючы іх магчымасці пры выкананні баявых задач.
Стварэнне войскаў беспілотных авіяцыйных комплексаў у беларускай арміі адлюстроўвае агульную тэндэнцыю па ўзмацненні стратэгічнай ролі беспілотнікаў у сучасных войсках.
Чытайце таксама:
У маі колькасць расійскіх беспілотнікаў у беларускім небе зноў вырасла
На вучэннях «Захад-2025» будуць адпрацоўваць удары тактычнай ядзернай зброяй і «Арэшнікам»
Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў
Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў