БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, хто будзе даваць крэдыты гандлёвым сеткам на авансавыя плацяжы за агародніну

13.06.2025 / 20:7

Nashaniva.com

Два беларускія банкi выдадуць крэдыты гандлёвым сеткам на авансавыя выплаты за гародніну ў міжсезонне. Гэта прадугледжана ва ўказе Лукашэнкі №232 ад 11 чэрвеня 2025 года, які быў афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Указ вызначае адказнасць гандлёвых сетак за адсутнасць у краме пладова-агародніннай прадукцыі ў міжсезонны перыяд. Банкі Белаграпрамбанк і Беларусбанк будуць выдаваць крэдыты нарыштоўшчыкам на тэрмін да аднаго года для аплаты авансаў па дамовах пастаўкі прадукцыі са стабілізацыйных фондаў.

Гандлёвыя сеткі змогуць атрымліваць крэдыты пад 3% гадавых на авансавую аплату 30% пладова-агародніннай прадукцыі, якую яны замаўляюць у дзяржаўным парадку пад свае патрэбы. Сума крэдыту вылічваецца па дамове пастаўкі з улікам ПДВ.

У дакуменце таксама адзначаецца, што ў дамовы пастаўкі нельга ўключаць элементы іншых дамоў, у тым ліку пагадненняў аб узаемным залічванні патрабаванняў, а таксама ўмовы пра зніжкі, якія не прадугледжаныя законам. Акрамя таго, забаронена ўключаць абавязкі па прыёмцы прадукцыі, якая не адпавядае тэхнічным і нарматыўным патрабаванням.

Форму стандартнай дамовы пастаўкі будзе вызначаць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Указ уступае ў сілу з 14 чэрвеня 2025 года.

Чытайце таксама:

Гандлёвым сеткам будуць даваць ільготныя крэдыты для перадаплаты за агародніну

У Беларусі расце колькасць фермерскіх гаспадарак. Чым яны займаюцца?

У свеце існуе толькі адна краіна, здольная цалкам забяспечваць сябе ежай

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы

Каментары да артыкула