БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Лукашэнка баіцца і перанясе вучэнні далей ад мяжы з Украінай

14.06.2025 / 14:1

Nashaniva.com

«Лукашэнка баіцца і перанясе вучэнні далей ад мяжы з Украінай», — Зяленскі пракаментаваў пагрозу расійскага наступлення на Жытомірскую, Валынскую, Чарнігаўскую вобласці пад выглядам вучэнняў у Беларусі.

«Ён разумее, пасля нашых крокаў у адказ на Курскім напрамку, калі мы будзем адчуваць пагрозу — на што мы здольныя… Аналіз нашых разведак кажа пра тое, што яны будуць спрабаваць нават крыху ўглыб адысці ў Беларусь, далей ад межаў», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Нагадаем, што раней Мінабароны Беларусі заявіла, што сумесныя беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2025» будуць аднесеныя ад заходніх межаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула