Грамадства2020

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны

Міністр абароны Віктар Хрэнін паведаміў пра змену параметраў вучэнняў «Захад-2025»

Кіраўнік абароннага ведамства Беларусі заявіў, што вайсковыя вучэнні «Захад-2025» не нацэленыя супраць каго-небудзь, а перанос яго асноўных манеўраў углыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад заходніх межаў сведчыць пра гатоўнасць да дыялогу і зніжэнне напружанасці ў рэгіёне.

«Нягледзячы на тое, што ніякія крокі па вяртанні да выканання шэрагу ключавых дамоўленасцяў у сферы кантролю над узбраеннямі ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь так і не былі зробленыя, мы прынялі рашэнне аб зніжэнні параметраў вучэння «Захад-2025» і пераносе яго асноўных манеўраў углыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад заходніх межаў», — цытуе тэлеграм-канал Мінабароны словы Віктара Хрэніна.

«Тым самым мы ў чарговы раз не толькі словам, але і справай пацвярджаем сваю гатоўнасць да дыялогу, кампрамісаў і зніжэння напружанасці», — сказаў міністр абароны і дадаў, што гэта робіцца, «не спадзеючыся на канструктыўную рэакцыю ў адказ».

«Робім у большай ступені для дэманстрацыі нашым саюзнікам і партнёрам па ўсім свеце праўдзіва міралюбнай пазіцыі Рэспублікі Беларусь», — сказаў міністр абароны.

Каментары20

  • Чавус
    28.05.2025
    Неяк здолелі ж ўгаварыць Генштаб РФ :) Зразумела, што без дазволу Крамля ніякага пераносу не было б. А наогул - рашэнне правільнае!
  • Лукоўскія
    28.05.2025
    Будзе выканана, спадар Галаперыдол! 150,000 еўра ад Мельнікавай таксама вяртаць у касу ці праехалі?
  • Саюзнікам па ўсім свеце
    28.05.2025
    Гэта пэўна кітайцам.
    мабыць хваста накруцілі за польскія выбрыкі з транзітам.

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads12

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай7

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads12

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць