БЕЛ Ł РУС

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?

14.06.2025 / 16:24

Nashaniva.com

Жыхар Гомеля наведаў грамадскую прыбіральню на набярэжнай Сожа, вядомую як «залатую» з-за высокага кошту будаўніцтва, і застаўся незадаволены, піша «Флагшток».

Заплаціўшы за наведванне 1 рубель, гамяльчук убачыў забруджаныя швы паміж пліткамі, пакрытыя цвіллю, а таксама няспраўную ці ўвогуле адсутную сантэхніку.

Адзначаецца, што раней гэтая прабіральня ўжо трапляла ў поле зроку грамадскасці праз праблемы з пад'ёмнікам для людзей з інваліднасцю і нерэгулярны рэжым працы.

Гэта прыбіральня былі пабудаваная ў 2018 годзе. Установу на 15 кабінак зрабілі ў рэкордна кароткія тэрміны: пачалі ў чэрвені, а скончылі ў кастрычніку. Праўда, канчатковы кошт работ і матэрыялаў, як пісала тады незалежная прэса, у выніку выйшаў даражэйшы, чым меркавалася першапачаткова. Прадугледжвалася, што на пабудову падземнай прыбіральні спатрэбіцца 750 тысяч даляраў, у рэальнасці ж выйшаў увесь мільён.

Чытайце таксама:

Гомельская прыбіральня за паўтара мільёна рублёў зачынілася пасля візіту Лукашэнкі

У Гомелі зноў рамантуюць ганак аблвыканкама. На яго папярэдні рамонт патрацілі 400 тысяч даляраў

Праўладныя арганізацыі прапанавалі беларусам ананімна выказацца па «кірунках развіцця на пяцігодку». А людзі выклалі свой боль

Каля вайсковага гарадка пад Гомелем пачалося будаўніцтва новага маштабнага аб'екта

Каментары да артыкула