Нетаньяху: «Неўзабаве вы ўбачыце ізраільскія самалёты ў небе над Тэгеранам»
Ізраіль сцвярджае, што знішчыў аб’екты іранскай СПА на захадзе краіны і каля Тэгерана. Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што наступным этапам стануць удары па сталіцы Ірана.
Біньямін Нетаньяху. Фота: AP Photo/Ohad Zwigenberg
«Мы нанясём удары па кожным аб'екце і кожнай цэлі рэжыму аятолаў», — заявіў Нетаньяху ў тэлезвароце.
Ён таксама паведаміў: «Мы нанеслі сур'ёзны ўдар па аб'ектах узбагачэння і перапрацоўкі, а таксама па кіраўніцтве ядзернай праграмы. Гэта адкіне іх назад на многія гады».
Чытайце таксама:
Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран
Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ
У выніку ўдараў Ізраіля па Іране ліквідаваныя дзевяць вядучых фізікаў-ядзершчыкаў
МЗС: Пацярпелых сярод беларусаў у Ізраілі і Іране няма
Іран прызнаў гібель яшчэ двух высокапастаўленых военачальнікаў